Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром
Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром – нубійская фрэска, якая датуецца апошняй чвэрцю X стагоддзя[1], выкананая тэмперай па глейкай тынкоўцы ў тэхніцы al secco. Аўтар невядомы. На фрэсцы намаляваны Петрас, епіскап Фараса ў 974–997 гадах[2].
| ||
аўтар невядомы | ||
Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром. апошняя чвэрць X ст. | ||
Матэрыял | тэмпера па глейкай тынкоўцы | |
---|---|---|
Тэхніка | al secco | |
Памеры | 240 × 101 см | |
Нацыянальны музей у Варшаве, Польшча | ||
(інв. 234031 і 234031 MNW) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Археалагічны кантэкст
правіцьПраца была знойдзена ў саборы Фараса на тэрыторыі старажытнай Нубіі (сучасны Судан), з 1964 года знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пасля правядзення рэстаўрацыйных работ была выстаўлена ў VI зале Галерэі Фарас імя прафесара Казімежа Міхалоўскага[2].
Фрэска з'яўляецца часткай большай кампазіцыі, на якой прысутнічаюць таксама макурыйскі кароль Георгій II і Святая Марыя і немаўлём, была напісана на заходняй сцяне капліцы, якая знаходзіцца ў паўднёвым нефе сабора. Партрэт епіскапа размяшчаўся справа ад партрэта караля. Выява двух вярхоўных іерархаў разам са святымі заступнікамі паказвала на звышнатуральнае паходжанне ўлады вяльможаў і сімвалізавала адзінства духоўнай і свецкай улады[3].
Фрэска была створана пры жыцці епіскапа Петраса, на што паказвае грэчаскі надпіс з пажаданнямі многіх гадоў [жыцця]. Карціна з'яўляецца адной з самых прыгожых выяваў нубійскіх вяльможаў ў саборы ў Фарасе[2] і адным з шасці партрэтаў епіскапаў Фараса, якія лепш за ўсё захаваліся[4].
Апісанне
правіцьЦемнаскуры епіскап намаляваны ў прызначанай для здзяйснення літургіі вопратцы, элементам якой была вузкая, белая сурвэтка (encheiron), наматаная вакол паказальнага пальца правай рукі. Ён паказвае ёю на Евангелле, якое трымае ў левай руцэ[2].
Петрас апрануты ў доўгі, белы адзежу стыхар з зялёнымі вертыкальнымі палоскамі. Яго жоўтая фелонь у форме падоўжанага эліпса, ўпрыгожана ўзорам у выглядзе чырвонай сеткі і каштоўнымі камянямі, ушытымі ў тканіну. Краі арната аздобленыя стужкай з зялёнымі і чырвонымі каштоўнымі камянямі. Епітрахіль ўпрыгожана чырвонымі прастакутнікамі і жоўтымі коламі з зялёным контурам[5]. Белы aмафор, які сімвалізуе годнасць епіскапа, ўпрыгожаны малюнкам з паслядоўных колаў і прастакутнікаў[6]. Галава іерарха абгорнута цюрбанам, характэрным для копцкай царквы, што можа сведчыць аб тым, што Петрас быў монафізітам[7].
За спіной епіскапа стаіць святы апостал Пётр у кароне, якая з'яўляецца сімвалам пакутніцтва. Абедзве рукі святога пакладзены на плечы епіскапа[2]. Гэтая пастава, распаўсюджаная ў нубійскім жывапісе той эпохі, азначае абарону і заступніцтва[8] і паказвае на звышнатуральную прыроду духоўнай улады епіскапа[2].
Вакол галавы святога Пятра знаходзіцца напісаны чорнай фарбай грэчаскі надпіс наступнага зместу: Святы апостал Пётр пакутнік крыжа абба Петрас епіскап і мітрапаліт Пахораса [хай жыве] шмат гадоў[1].
Зноскі
- ↑ а б B. Mierzejewska, Malowidło ścienne - Biskup Petros pod opieką Św. Piotra, Muzeum Narodowe w Warszawie.
- ↑ а б в г д е B. Mierzejewska, Biskup Petros ze świętym Piotrem Apostołem, у: Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, рэд. B. Mierzejewska, с. 180–181.
- ↑ B. Mierzejewska, Król Georgios II z Matką Boską z Dzieciątkiem, у: Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, рэд. B. Mierzejewska, с. 182.
- ↑ T. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 176.
- ↑ T. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 178.
- ↑ T. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 182.
- ↑ T. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 186–188.
- ↑ M. Martens-Czarnecka, Malowidła z Dongoli, у: M. Martens-Czarnecka, S. Jakobielski, Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem, s. 35.
Літаратура
правіць- Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, рэд. B. Mierzejewska, Warszawa 2014. ISBN 978-83-7100-916-7.
- Gołgowski T., Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 175–191.
- Martens-Czarnecka M., Jakobielski S., Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem, Warszawa 2006.
- Mierzejewska B., Malowidło ścienne - Biskup Petros pod opieką Św. Piotra, Muzeum Narodowe w Warszawie.