Al secco
Al secco, all-secco, a secco (італ. па сухому) – насценны жывапіс, выкананы, у адрозненне ад фрэскі, на цвёрдай, высахлай тынкоўцы, паўторна ўвільготненай. Выкарыстоўваюцца фарбы, расцёртыя на раслінным клеі, яйку або змешаныя з вапнай. Гэта тэхніка прыспяшае працу, дазваляючы распісваць за працоўны дзень большую плошчу паверхні, чым пры фрэскавым жывапісе, але вынік не такі даўгавечны. Тэхніка al secco была выпрацавана ў сярэднявечным малярстве разам з фрэскай і была асабліва распаўсюджаная ў Еўропе ў XVII–XVIII стагоддзях.
Al secco таксама называюць казеінавы і мінеральны жывапіс па прасохлай тынкоўцы. Яе ўжываюць для выканання работ на ўнутраных і на знешніх паверхнях будынкаў. Тэхніка дазваляе выконваць папраўкі тэмперай і прамываць паверхню чыстай вадой.
Літаратура
правіць- Энциклопедический словарь юного художника, саст. Н.И. Платонова, В.Д. Синюков, Москва 1983, с. 386.