Святая Ганна (фрэска з Фараса)

Святая Ганнанубійская фрэска, якая датуецца на перыяд з VIII па першую палову IX стагоддзя[1]. Аўтар невядомы. Фрэска выканана тэмперай па глейкай тынкоўцы[2] ў тэхніцы al secco.

Autor nieznany, św. Anna - fragment postaci. Malowidło ścienne.jpg
аўтар невядомы
Святая Ганна. VIII–IX стст.
Матэрыял тэмпера па глейкай тынкоўцы
Тэхніка al secco
Памеры 69 × 68,5 см
Нацыянальны музей у Варшаве, Польшча

Праца была знойдзена ў базыліцы Фараса (былая Нубія, сучасны Судан) групай польскіх археолагаў падчас адной з археалагічных экспедыцый, якая праводзілася ў 60-я гады ХХ стагоддзя пад эгідай ЮНЕСКА (т.зв. Нубійская кампанія ці Нубійская аперацыя)[3]. З 1964 года фрэска знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Пасля рэстаўрацыйных работ была выстаўлена ў VI зале Галерэі Фарас імя Прафесара Казімежа Міхалоўскага[2].

Аблічча святой Ганны з Фараса выкарыстоўваецца ў якасці лагатыпа Нацыянальнага музея ў Варшаве[4].

Месца выяўлення фрэскіПравіць

Фрэска святой Ганны была выяўленая на вышыні трох метраў ад узроўня падлогі[5][6] на паўночнай сцяне паўночнага нефа. Гэты неф, верагодна, быў прызначаны для жанчын, бо абраз святой Ганны ў ім не быў адзінай жаночай выявай. Тут знаходзіліся партрэты фундатарак, святых дзеў, царыц, пакутніц, матак і цаліцельніц. Многія з гэтых лікаў, верагодна, прызначаныя былі для прыватнага набажэнства[2]. Аблічча святой Ганны было намалявана на першым пласце тынкоўкі, пакрытым другім пластом з выявай каралевы Марты[5].

Іканаграфія абліччаПравіць

 
Прафесар Казімеж Міхалоўскі каля фрэскі святой Ганны ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, 60-я гг. XX ст., фат. Гары Вэйнберг

Выява святой Ганны захавалася ў асобных фрагментах. На іх бачныя галава святой, верхняя частка правай рукі, якая дакранаецца да вуснаў[5] і частка яе плячэй. Невядома, ці была святая намаляваная стоячы ці седзячы[2].

Па словах даследчыка Казімежа Міхалоўскага, фігура святой апранута ў мафорый, г.зн. плашч з капюшонам. Складкі мафорыя адзначаны чорнымі лініямі. Знутры колер капюшона бледна-жоўты з фіялетавымі складкамі. Каптур (паміж капюшонам і тварам) намаляваны ў выглядзе жоўтага вэлюму. Твар святой трохі выцягнуты ў даўжыню, прамы і доўгі нос заценены справа фіялетавай лініяй, якая спускаецца ад аркі брыва. Кончык носа адзначаны чорнай, выгнутай лініяй. Куткі рота святой акрэслены цёмна-фіялетавым контурам і апушчаны ўніз. Вочы з чорнымі зрэнкамі шырока адкрыты і абведзены пурпурнымі і чорнымі лініямі. Ніжнія павекі афарбаваныя светла-фіялетавым колерам, верхнія – цёмна-фіялетавым. Першапачаткова бровы былі афарбаваныя светла-фіялетавым колерам, на які пасля была накладзеная чорная фарба, што ў выніку дало цёмна-пурпурнае адценне. Галава Ганны не апраўленая характэрным для святых німбам. Рука з доўгімі, вузкімі пальцамі светла-жоўтага тону абведзена фіялетавым контурам. Правая далонь святой падтрымлівае падбародак, а паказальны палец з пазначаным на ім пазногцем паказвае на вусны[5].

Сімволіка жэсту святойПравіць

Святая Ганна паказвае паказальным пальцам на рот. Існуе некалькі версій таго, што гэты жэст значыць. Магчыма, гэта ўказанне святой захоўваць цішыню і маўчанне. У такой жа Боскай цішыні, паводле Ігнація Баганосца, здзяйсняліся тры сакрамэнты, звязаныя з жыццём Багародзіцы: яе некранутасць, бязгрэшнае зачацце і нараджэнне Месіі. Іншая тэорыя абвяшчае, што жэст звязаны з ціхай малітвай святой Ганны. У егіпецкім манастыры ў Бавіце падобны жэст прадстаўлены на карцінах з выявамі манахаў, якія чытаюць Псалтыр. У егіпецкіх і палецінскіх манаскіх супольнасцях і некаторых сектах існавала малітоўная практыка, падчас якой малітвы прамаўляліся шэптам. Мольбіт трымаў паказальны палец каля вуснаў, верачы, што гэты жэст беражэ ад злых духаў, якія імкнуцца ім завалодаць[2].

Надпіс на фрэсцыПравіць

На фрэсцы знаходзіцца фрагмент надпісу: Святая Ганна, маці Багародзіцы. Святая і .... У двух шэрагах па вертыкалі не хапае заканчэння тэксту. Па словах даследчыка Стэфана Якабельскага, надпіс заканчваўся так: Святая і Марыя або Святая і радзіцельніца Марыі. Другі варыянт адпавядае прынцыпу чытання рэгістра: па вертыкалі, ад левага боку, перад асноўным тэкстам. Адно слова напісана манаграмай, якая з'яўляецца таксама ў іншых тэкстах, датаваных перыядам, калі намаляваная была фрэска. Гэтая манаграма часта сустракаецца ў візантыйскім мастацтве таго часу[7].

Пісьмовыя крыніцыПравіць

Імя святой Ганны адсутнічае ў кананічным Святым Пісанні. Святая згадана ў апакрыфічным Протоевангеллі Якава[2], а таксама ў Евангеллі псеўда-Матфея[5] і іншых апакрыфічных крыніцах. Усе яны апісваюць падзеі, звязаныя з нараджэннем Багародзіцы. Тэкст складзены па ўзоры са Старога Запавету, дзе нараджэнне біблейскіх патрыярхаў з'яўляецца вынікам чароўнага ўздзеяння на жаночае бясплоддзе. Святая Ганна і яе муж Яхім, пабожны габрэй з роду цара Давіда, не мелі нашчадкаў, што ў грамадстве лічылася ганебным. Дзякуючы малітвам і веры ў боскае ўмяшанне, Ганна панесла ў сталым узросце і нарадзіла дачку, якая ў далейшым стала маці Хрыста[8][9]. Па традыцыі Ганну і Яхіма называюць богаайцамі. У паданні (вядомым таксама ў Егіпце) гаворыцца пра тое, што Марыя нарадзілася ў Бэтлееме, горадзе, які лічыцца месцам нараджэння Ганны[2].

Культ Святой Ганны ў НубііПравіць

Лічыцца, што культ святой Ганны быў распаўсюджаны ў Нубіі. У першую чаргу звязана гэта з тым, што Ганна была маці Марыі, і, такім чынам, бабуляй Ісуса Хрыста. На думку даследчыцы Бажэны Межаеўскай, нубійкі маліліся, просячы ў яе заступніцтва падчас цяжарнасці і пасля яе, а таксама за здароўе сваё і сваіх дзяцей. Аб кульце святой Ганны ў Нубіі сведчыць таксама наяўнасць іншай фрэскі на другім пласце тынкоўкі ў тым жа нефе базылікі ў Фарасе. Гэтая фрэска больш позняя. Намалявана на ёй святая Ганна на троне з маленькай Багародзіцай на каленях, магчыма, падчас груднога выкормлівання[2]. Фрагменты фрэскі – спінка трона і надпіс, які апісвае малюнак – знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Судана ў Хартуме[10].

Аблічча Святой Ганны было таксама знойдзена ў паўночным нефе царквы ў Абдала Ніркі паблізу Фараса. Фігура святой намалявана стоячы[2].

Зноскі

  1. Malowidło ścienne – św. Anna – fragment postaci, Muzeum Narodowe w Warszawie.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 B. Mierzejewska, Święta Anna, в: Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, ред. B. Mierzejewska, с. 154–157.
  3. K. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 7.
  4. M. Kuc, Otwarcie Galerii Faras, „Rzeczpospolita” 26.08.2014.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 K. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 78–80.
  6. T. Dobrzeniecki, Święta Anna z Faras w Muzeum Narodowym w Warszawie. Symbolika gestu milczenia, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 32 (1988), с. 95–196.
  7. S. Jakobielski, Legenda do malowidła Święta Anna, в: K. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 286.
  8. Глава Protoewangelia Jakuba, в: Apokryfy Nowego Testamentu. Ewangelie apokryficzne, Т. 1, Narodzenie i dzieciństwo Maryi i Jezusa, ред. M. Starowieyski.
  9. Глава Ewangelia Pseudo-Mateusza, в: Apokryfy Nowego Testamentu. Ewangelie apokryficzne, Т. 1, Narodzenie i dzieciństwo Maryi i Jezusa, ред. M. Starowieyski.
  10. K. Michałowski, Faras. Malowidła ścienne w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie, с. 59.

ЛітаратураПравіць