Санскрыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Папраўлена напісанне санскрыцкіх слоў.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
}}
[[Файл:Rigveda MS2097.jpg|thumb|250px|right|Фрагмент [[Рыгведа|Рыгведы]] на санскрыце.]]
'''Санскры́т''' ([[дэванагары]]: संस्कृता वाक्, «высокая, дасканалая мова») — старажытная літаратурная мова [[Індыя|Індыі]] са складанай [[сінтэтычная мова|сінтэтычнай]] [[граматыка]]й. Узрост ранніх помнікаў даходзіць да трох с паловай тысяч гадоў. Санскрыт трэба разглядаць не як мову якога-небудзь народа, а як мову пэўнай культуры, распаўсюджанай выключна ў асяроддзі сацыяльнай эліты. Гэта культура прадстаўлена, галоўным чынам, [[індуізм|індуісцкімі]] рэлігійнымі тэкстамі,; і таксама як [[лацінская мова|лацінская]] і [[грэчаская мова|грэчаская]] мовы на Захадзе, санскрыт на Усходзе стаў мовай міжкультурных зносін, вучоных і рэлігійных дзеячаў. У цяперашні час, гэтая мова лічыцца адной з 22 афіцыйных моў [[Індыя|Індыі]]. Граматыка надзвычай складаная і багатая,; лічыцца, што санскрыт з'яўляецца адной з самых [[флектыўная мова|флектыўных]] моў свету. Лексіка багатая і стылістычна разнастайная.
 
Санскрыт паўплываў на развіццё моў Індыі (галоўным чынам у лексіцы) і на некаторыя іншыя мовы, якія апынуліся ў сферы санскрыцкай ці [[будызм|будыйскай]] культуры. У Індыі санскрыт выкарыстоўваецца як мова гуманітарных навук і рэлігійнага культа,; у вузкім коле — як размоўная мова. Санскрыт запісваўся рознымі відамі [[пісьменнасць|пісьменнасці]], што ўзыходзяць да [[брахмі]]: [[кхароштхі]], [[кушанскае пісьмо]], [[гупта]], [[нагары]], [[дэванагары]] і іншыя (у цяперашні час для санскрыта выкарыстоўваецца толькі дэванагары). На санскрыце напісаны творы мастацкай, рэлігійнай, філасофскай, юрыдычнай і навуковай літаратуры, якія аказалі ўплыў на культуры [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай]], [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] і [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]].
 
Вывучэнне санскрыта ў [[Еўропа|Еўропе]] пачалося з канца [[18 стагоддзе|18XVIII стагоддзя]],: у [[1786]] годзе яго адкрыў для Еўропы брытанскі філолаг '''Уільям Джонс''' (да гэтага санскрыт быў апісаны французскім іезуітам '''Кёрду''' ў [[1767]] і нямецкім місіянерам '''Ханкследэнам''', але іх працы былі апублікаваны ўжо пасля прац Джонса). Знаёмства з санскрытам сыграла ў пачатку [[19 стагоддзе|19XIX стагоддзя]] вырашальную ролю ў стварэнні {{нп4|параўнальна-гістарычнае мовазнаўства|параўнальна-гістарычнага мовазнаўства|ru|Сравнительно-историческое языкознание}}.
 
Колькасць носьбітаў: для 50 тысяч — родная мова, для 195 тысяч — другая мова.
Радок 79:
 
=== Сучаснасць ===
Санскрыт напрамую паўплываў на мову [[хіндзі]]: многія ''персізмы'' ў ёй былі заменены на санскрыцкія словы. Ужо некалькі стагоддзяў санскрыт запісваецца пераважна пісьменнасцю [[дэванагары]], але часам і мясцовымі пісьменнасцямі.
 
Сёння санскрыт у асноўным [[мёртвая мова|«мёртвая»]] мова, падобна [[лацінская мова|лаціне]], але ён застаецца па-ранейшаму свяшчэннай мовай [[індуізм|індуістаў]], бо ўсе іх святыя пісанні (ад [[Веды, індуізм|Ведаў]] з [[Упанішады|Упанішадамі]] да {{нп4|Бхагавад-Гіта|Бхагавад-Гіты|ru|Бхагавадгита}}) былі напісаныя на санскрыце і часта так і выкарыстоўваюцца. Санскрыт таксама ўжываецца ў рэлігійных рытуалах, (напрыклад, у богаслужэннях, вяселлях і памінанні мёртвых). Пры распаўсюджванні [[індуізм|індыйскіх рэлігійных вераванняў]] ва Усходняй Азіі санскрытызмы пранікалі ў іншыя мовы рэгіёна, у тым ліку неіндаеўрапейскіяне індаеўрапейскія. У сучаснай лінгвістыцы санскрыт адыгрывае важную ролю ў параўнальна-гістарычным мовазнаўстве як крыніца лексем, што прыводзяцца для параўнання з іншымі індаеўрапейскімі мовамі (з прычыны пэўнага [[архаізм]]у).
 
== Гл. таксама ==