Богаяўленскі сабор (Полацк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сучасны стан: спасылка на вікісховішча
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
== Рэліквіі ==
Захаваліся тры фрагменты [[фрэска|фрэск]]авага роспісу другой паловы [[XVIII]] стагоддзя. У саборы знаходзіўся знакаміты спіс цудатворнай [[Іверскі абраз|Іверскай Іконы Маці Божай]], аўтарства якой прыпісвалася евангелісту [[Лука, евангеліст|Луку]].
== Архітэктура ==
 
Крыжова-купальны 1-апсідны храм з дзвюма 1-яруснымі вежамі на галоўным (заходнім) фасадзе. Над перакражаваннем асноўнага аб'ёму і трансепта — высокі светлавы барабан са сферычным купалам, завершаным гранёным ліхтаром. Такімі ж купалкамі завершаны і фасадныя вежы, паўночная з'яўлялася званіцай (7 званоў). Сцены вежы, грані барабана прарэзаны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны пілястрамі ў прасценках. Галоўны фасад крапаваны магутнымі слаістымі пілястрамі на высокіх цокалях, па восі сіметрыі арачныя ўваходны партал і аконны праём хораў над ім. Вось сіметрыі бакавых фасадаў падкрэслена рызалітам з лучковым уваходным праёмам з глыбокімі адхіламі. Па перыметры будынка праходзіць карніз простай прафіліроўкі. Барочныя франтонныя завяршэнні фасадаў былі зняты ці паменшаны ў 1839 г.
== Інтэр'ер ==
Інтэр'ер 2-светлавы, у цэнтры 4 масіўныя слупы квадратнага сячэння, перакінутыя цераз іх аркі і ветразі нясуць сферычны купал з ліхтаром. Цыліндрычны барабан пад купалам вырашаны як ратонда. Перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні на распалубках. Над нартэксам на тройной аркадзе размешчаны хоры з каванай агароджай. На левым перадалтарным слупе фестонная ракальная арка — выхад на колішні амбон. Фрагментарна захаваўся фрэскавы жывапіс на ўнутранай паверхні барабана, у яго прасценках — тэмперныя размалёўкі (3-метровыя фігуры 3 свяціцеляў; 2-я палавіна 18 ст., часткова адноўлена ў 19 ст.). Меўся славуты абраз «Маці Божая Іверская» ў сярэбраным пазалочаным абкладзе і такойжа раме (лічыўся цудатворным), які пасля пажару быў перанесены ў Сафійскі сабор. На абразе было 18 каштоўных камянёў і сярэбраныя вызалачаныя вянцы, адзін з якіх старажытны. Існуе 2-ярусны іканастас сучаснай работы на 6 абразоў. Пасля рэстаўрацыі з 1981 г. ў саборы размясцілася карцінная галерэя.
== Сучасны стан ==
[[File:Bog-2.jpg|thumb|злева|Богаяўленскі сабор]]
Радок 56 ⟶ 59:
== Спасылкі ==
{{commonscat|Cathedral of the Epiphany in Polack}}
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
{{Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік}}