Сцяпан Хусейнавіч Александровіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Сцяпан Александровіч''' (19211986, Мінск) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філа...
(Няма розніцы)

Версія ад 00:50, 24 снежня 2008

Сцяпан Александровіч (19211986, Мінск) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1955 г.

Сцяпан Александровіч нарадзіўся 15 снежня 1921 г. у гарадскім пасёлку Капыль Менскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў універсітэт у 1950 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Наваградку (1944-1953), у Менскім бібліятэчным тэхнікуме (1953-1958). У 1958-1963 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР. З 1963 г. - дацэнт, з 1974 г. - прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.

Памёр 1 мая 1986 г.