Свята-Петра-Паўлаўская царква (Ружаны): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
== Архітэктура ==
Мураваны аднанефавы аднавежавы з вялікай паўкруглай апсідай будынак накрыты невысокім двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у конусападобны і завяршаецца [[галоўка]]й. Па баках [[апсіда|апсіды]] размешчаны дзве квадратныя ў плане невысокія [[рызніца|рызніцы]], накрытыя трохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад мае ў цэнтры рызаліт, расчлянёны вертыкальнымі гарызантальнымі элементамі складанага профілю ([[карніз]]ы, [[раскрапоўка|раскрапоўкі]], [[пілястра|пілястры]], [[ніша|нішы]], [[філёнга|філёнгі]]), завершаны [[атык]]ам з трохвугольным [[франтон]]ам і 2-яруснай прамавугольнай у плане [[вежа]]й-[[званіца]]й (з вітымі ўсходамі ўнутры), накрытай крыжападобным дахам з чатырма франтончыкамі і галоўкай у цэнтры. Сцены бакавых фасадаў раскрапаваны пілястрамі і завершаны развітым карнізам. Аконныя і дзвярныя праёмы з паўцыркульным арачным завяршэннем маюць прафіляваныя абрамленні. Перакрыццё [[бэлька|бэлечнае]] з падшыўным люстраным скляпеннем.
== Інтэр'ер ==
 
Унутры на столі галоўнага аб'ёму і апсіды размалёўка на тэму «Праабражэнне» (пашкоджана пажарам ў [[1895]] годзе, адноўлена ў пачатку 20 стагоддзя). На скляпенні апсіды размешчана кампазіцыя «Бог Саваоф». На паўночнай і паўднёвай сценах у медальёнах выявы [[Пётр, апостал|Пятра]] і [[Павел, апостал|Паўла]]. Жывапіс вызначаецца сухаватай акадэмічнай манерай. У агульнай каларыстычнай гаме, нягледзячы на багацце сініх тонаў, пераважаюць прыглушаныя цёплыя адценні (карычнева-чырвоныя, вохрыстыя).