Свята-Петра-Паўлаўская царква (Ружаны)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Ружаны (Пружанскі раён), помнік архітэктуры барока.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°51′58,81″ пн. ш. 24°53′19,6″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Ружаны
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Хрысціна з Сапегаў Масальская
Дата заснавання 1568
Будаўніцтва 17621779 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000643шыфр 112Г000643
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Праект галоўнага фасада царквы

Вядома з 1568 года як драўляная царква. Мураваная закладзена ў 1762 годзе па фундацыі Хрысціны з Сапегаў Масальскай, будаўніцтва скончана ў 1779 годзе (архітэктар Я. С. Бекер).

Архітэктура

правіць

Мураваны аднанефавы аднавежавы з вялікай паўкруглай апсідай будынак накрыты невысокім двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у конусападобны і завяршаецца галоўкай. Па баках апсіды размешчаны дзве квадратныя ў плане невысокія рызніцы, накрытыя трохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад мае ў цэнтры рызаліт, расчлянёны вертыкальнымі гарызантальнымі элементамі складанага профілю (карнізы, раскрапоўкі, пілястры, нішы, філёнгі), завершаны атыкам з трохвугольным франтонам і двух'яруснай прамавугольнай у плане вежай-званіцай (з вітымі ўсходамі ўнутры), накрытай крыжападобным дахам з чатырма франтончыкамі і галоўкай у цэнтры. Сцены бакавых фасадаў раскрапаваны пілястрамі і завершаны развітым карнізам. Аконныя і дзвярныя праёмы з паўцыркульным арачным завяршэннем маюць прафіляваныя абрамленні. Перакрыццё бэлечнае з падшыўным люстраным скляпеннем.

Інтэр'ер

правіць

Унутры на столі галоўнага аб'ёму і апсіды размалёўка на тэму «Праабражэнне» (пашкоджана пажарам у 1895 годзе, адноўлена ў пачатку 20 стагоддзя). На скляпенні апсіды размешчана кампазіцыя «Бог Саваоф». На паўночнай і паўднёвай сценах у медальёнах выявы Пятра і Паўла. Жывапіс вызначаецца сухаватай акадэмічнай манерай. У агульнай каларыстычнай гаме, нягледзячы на багацце сініх тонаў, пераважаюць прыглушаныя цёплыя адценні (карычнева-чырвоныя, вохрыстыя).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 418.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 194—195.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць