Медальён (архітэктура)

Медальён (фр.: médaillon, італ.: medaglione, павелічальнае ад medaglia — медаль) — выява, напрыклад арнаментальная кампазіцыя, ляпны ці разьбяны рэльеф, роспіс, мазаіка ці надпіс у дэкаратыўнай авальнай ці круглай аправе, размешчаны на фасадзе ці на сцяне ўнутры памяшкання. Можа таксама быць дэталлю аздаблення мэблі.

Медальёны на Трыўмфальнай арцы Канстанціна

Медальёны выкарыстоўваліся ў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму.

Спасылкі

правіць