Сіла трэння: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сіла трэння''' - [[сіла]], якая ўзнікае пры ўзаемадзеянні [[цвёрдае цела|цвёрдых целаў]] пры іх адносным руху (зрушэнні) або пры руху цвёрдага цела ў газападобным ці вадкім асяроддзі. Па-іншаму завецца ''фрыкцыйным узаемадзеяннем'' ({{lang-en|friction}}). Вывучэннем працэсаў трэння займаецца раздзел [[Фізіка|фізікі]], які завецца механікай фрыкцыйнага ўзаемадзеяння, ці [[Трыбалогія|трыбалогіяй]].
 
Трэнне, як і ўсе іншыя [[Фундаментальныя ўзаемадзеянні|віды ўзаемадзеяння]], падпарадкоўваецца [[Трэці закон Ньютана|трэцяму закону Ньютана]]: калі на адно з целаў дзейнічае сіла трэння, то такая ж па модулю, але накіраваная ў супрацьлеглы бок, сіла дзейнічае і на другое цела. Сілы трэння, як і пругкія сілы, маюць электрамагнітную прыроду. Яны ўзнікаюць з прычыны ўзаемадзеяння паміж [[Атам|атамамі]] і [[Малекула|малекуламі]] датыкальных цел.
 
'''Сіламі сухога трэння''' называюць сілы, якія ўзнікаюць пры судотыку двух цвёрдых цел пры адсутнасці паміж імі вадкай або [[Газ|газападобнай]] праслойкі. Яны заўсёды накіраваны па датычнай да датыкальных [[Паверхня|паверхняў]].
 
Сухое трэнне, якое ўзнікае пры адносным спакоі тэл, называюць трэннем спакою. Сіла трэння спакою заўсёды роўная па велічыні знешняй сіле і накіравана ў супрацьлеглы бок.
Радок 9:
'''Сіла трэння спакою''' : <math>\vec{F}_{TP.} = -\vec{F}</math> пры <math>{ (\vartheta =0)}</math>, дзе <math>\vec{F}</math> - знешняя сіла.
 
Сіла трэння спакою не можа перавышаць некаторага максімальнага значэння. Калі знешняя сіла больш, узнікае адноснае праслізгванне. Сілу трэння ў гэтым выпадку называюць сілай трэння слізгацення. Яна заўсёды накіравана ў бок, супрацьлеглы кірунку руху, і, наогул кажучы, залежыць ад адноснай [[Скорасць|хуткасці цел]]. Аднак, у многіх выпадках набліжана сілу трэння слізгацення можна лічыць незалежнай ад велічыні адноснай хуткасці цел і роўнай максімальнай сіле трэння спакою. Гэтая мадэль сілы сухога трэння ўжываецца пры вырашэнні многіх простых фізічных задач.
 
Досведы паказваюць што, сіла трэння слізгацення прапарцыйная сіле нармальнага ціску цела на апору, а такім чынам, і сіле рэакцыі апоры.
 
'''Сіла трэння слізгацення''' : <math>F_{TP.} =\mu N</math>, дзе <math>N</math> - сіла рэакцыі апоры, а <math>\mu</math> - каэфіцыент трэння слізгацення. Каэфіцыент трэння <math>\mu</math> - [[Безразмерная велічыня|велічыня беспамерная]]. Звычайна каэфіцыент трэння менш адзінкі. Ён залежыць ад матэрыялаў датыкальных цел і ад якасці апрацоўкі паверхняў.
 
Пры руху цвёрдага цела ў [[вадкасць|вадкасцi]] або газе ўзнікае '''силa вязкага трэння'''. Сіла вязкага трэння значна менш сілы сухога трэння. Яна таксама накіравана ў бок, супрацьлеглы адноснай хуткасці цела. Пры вязкім трэнні няма трэння спакою .Сіла вязкага трэння моцна залежыць ад хуткасці цела. Пры досыць малых хуткасцях <math>F_{TP.}\sim\vartheta</math>, а пры вялікіх хуткасцях <math>F_{TP.}\sim\vartheta^{2}</math>.