Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны'''<br /> ''Францыск Скарына'' – выдатны дзеяч...'
Тэг: першае рэдагаванне
 
др "и" pускае на "і" белазускае
Радок 14:
Пасля 1519 г. (паводле меркавання Л.В. Уладзімірава, у 1520 г.) Ф. Скарына пераязджае з Прагі ў “столечное место” Вільна, дзе адкрывае друкарню ў доме віленскага бургамістра Якуба Бабіча. У 1525 г. Скарына выдае “Апостол” і прыкладна ў гэты час (згодна сцвярджэнню Ст. Естрэйкера, у 1526–1527 гг.) [1] “Малую подорожную книжицу” – зборнік рэлігійных і свецкіх твораў ад «Псалтыра» да «Соборника». У ёй былі адзначаны вясновае і восеньскае раўнадзенства, зімовае і летняе сонцастаянне, вылічаныя велікодныя святы, даты зацьменняў Сонца і Месяца. Кніга была адрасавана людзям духоўнага і грамадзянскага саслоўяў, якія па родзе сваёй дзейнасці павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю, а пры неабходнасці прыгадаць і словы малітваў і псалмоў; «Апостал» (1525 год) — яго апошняя кніга [7]. У склад апошняй уваходзілі: 1). “Псалтирь зупольная з прадмовай да яе”; 2). “Часословец имея нощную и дневную службу по уставу ерусалимское церкви и прочих восточных обитателей”; 3). “Акафисты (с канонами) на всу неделю”; 4). “Шестодневец краткий на всу неделю ночении от субботы, по обычаю всех восточных церквий”; 5). “Последование церковного собрания вселетного от месяца септевриа до месяца августа по вставну ерусалимское церкви”.<br />
 
Пасля напісання гэтых кніг Францыск Скарына имкнуўсяімкнуўся завязаць зносіны з Масквой, але няўдала.<br />
 
У Вільна Скарына выдаў усяго толькі дзве кнігі, на якіх, мяркуюць, і спынілася яго выдавецкая і літаратурная дзейнасць. У чым жа справа? Чаму ў Вільна Скарына не мог развіць такую інтэнсіўную работу па перакладу і выданню кніг, як гэта раней было ў Празе? Прабуючы адказаць на гэтае пытанне, некаторыя даследчыкі выказвалі свае меркаванні, што ў Вільна Скарына быў занят галоўным чынам падрыхтоўкай да друку новых рукапісаў, але выдаць ён іх не мог, бо ў 1530 г. тут адбыўся вялікі пажар, у агні якога нібыта згарэла і скарынаўская друкарня разам з падрыхтаванымі да друку рукапіснымі тэкстамі.