Польская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
Як літаратурная, мова складалася ў выніку ўзаемадзеяння велікапольскіх, малапольскіх і мазавецкіх гаворак, бо спачатку палітычным і культурным цэнтрам была Велікапольшча (землі вакол г. [[Познань]]), пасля Малапольшча (сталіца — г. [[Кракаў]]), а з XVII ст.— [[Варшава]]. На польскую літаратурную мову на раннім этапе яе станаўлення зрабіла ўплыў [[чэшская мова]], а пазней — [[латынь]], якая доўгі час заставалася галоўнай пісьмовай мовай польскіх земляў — мовай рэлігіі, каралеўскай адміністрацыі, судаводства, школы, культуры і навукі. Гэта стрымлівала развіццё польскай літаратурнай мовы. Уплыў лацінскай мовы на польскую (часта праз чэшскую ці [[нямецкая мова|нямецкую]]) назіраецца ў лексіцы, сінтаксісе і нават у словаўтварэнні. У сваю чаргу, польская мова была перадатчыцай шматлікіх лацінізмаў і германізмаў у [[старабеларуская мова|старабеларускую]] і стараўкраінскую мовы.
 
[[File:Брэсцкая Біблія.jpg|thumb|250px|[[Брэсцкая Біблія]] XVI ст. (на польскай мове), [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі]]]]
У XVI ст., якое лічыцца залатым стагоддзем польскай культуры, польская мова выціскае латынь з мастацкай, палітычнай і рэлігіёзнай літаратуры. З'яўляюцца арфаграфічныя трактаты Я. Манчынскага. У 1568 г. была выдана, напіаная на лацінскай мове, першая граматыка польскай мовы П. Сарторыўса-Стаенскага.