Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
|Commons = Church of the Transfiguration in Škłoŭ
}}
'''Шклоўская Спаса-Праабражэнская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны]] храм, помнік архітэктуры [[эклектыка, архітэктура|эклектыкі]].
== Гісторыя ==
Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя (да 1905 года) з цэглы ў цэнтры [[горад Шклоў|Шклова]] (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам [[Канстанцін Андрэевіч Тон|тонаўскай]] канцэпцыі візантыйскага сабора.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Škłoŭ, Rynak. Шклоў, Рынак (1905).jpg|250px|міні|злева|Фота 1905 года]]
[[Файл:Шклоў. Спаса-Праабражэнская царква. Фасад.JPG|250px|міні|злева|Фасад царквы]]
Храм [[Крыжова-купальны храм|крыжападобны ў плане]], цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў [[Руска-візантыйская архітэктура|псеўдавізантыйскага]] і [[мадэрн]]. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны [[Барабан, архітэктура|светлавы барабан]], накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох'ярусныя вежападобныя аб'ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі [[купал]]амі. Розныя вышыні аб'ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы.
== Інтэр'ер ==
Інтэр'ер 2-светлавы, [[сяродкрыжжа]] перакрыта самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр'еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан.
 
== Літаратура ==