Першая Усебеларуская канферэнцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Першая Усебеларуская канферэнцыя''', Першая Усебеларуская палітычная канферэнцыя, Нацыянальна-палітычная нарада  — сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і партый [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], [[Германія|Германіі]], [[Латвія|Латвіі]], [[Літва|Літвы]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Адбылася 25—28 верасня (паводле іншых крыніц 26—29 верасня) [[1921]] года ў [[Прага|Празе]].
 
У яе рабоце ўдзельнічалі 37 чалавек. [[БПС-Р|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] прадстаўлялі [[Сяргей Баран|С. Баран]], [[К. Душэўскі]] (Дуж-Душэўскі), [[Л. Заяц]], [[А. Карабач]], [[В. Ластоўскі]], [[Я. Мамонька]], [[М. Шыла]]; [[БПС-Ф|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]]  — [[В. Захарка]], [[К. Езавітаў]], [[П. Крачэўскі]], [[А. Цвікевіч]]; [[БСДП|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]]  — [[Б. Тарашкевіч]].
 
Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстанні 1920]], у якой перасцерагала беларускі народ ад непажаданага праліцця крыві. У рэзалюцыі аб дзейнасці [[Барыс Савінкаў|Б. Савінкава]] адзначалася, што ён «Беларускім Нацыянальным Штандарам прыкрывае авантуры польскай і расійскай рэакцыі», «не мае ніякай сувязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з'яўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасці і ворагам беларускага народа». У рэзалюцыі аб дзейнасці [[С. Булак-Балаховіч]]а сцвярджалася, што ён не мае ніякай падтрымкі з боку беларускіх нацыянальных палітычных арганізацый і з'яўляецца «узурпатарам і авантурнікам». Асобная рэзалюцыя датычылася [[Рыжскі мір|Рыжскага мірнага дагавора 1921]]. У ёй канферэнцыя пацвярджала вернасць [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўнай грамаце]] Рады БНР. У рэзалюцыі аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі канферэнцыя абвяшчала, што Беларусь  — край працоўнага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, а таму павінна быць «дзяржавай працоўнага народа»; пацвярджаўся прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Канферэнцыя заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі з'яўляецца [[Рада БНР|Рада Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
Рэзалюцыі з асуджэннем Рыжскага дагавора і аб становішчы беларускага народа пад акупантамі былі накіраваны ў роўнай ступені і супраць палякаў, і супраць Савецкай Расіі. Напрыклад, дэлегат [[К. Душэўскі]] адзначаў: ''«І [[Сярэдняя Літва|Жэліговія]], і [[БССР|Савецкая Беларусь]] — нежыццяздольныя і штучныя фарміраванні»''. Яго падтрымаў [[Я. Мамонька]], прадстаўнік Рады БНР, які вярнуўся з паездкі па БССР. Ён заявіў, што савецкая рэспубліка створана маскоўскімі камуністамі і ''«кіруюць там не беларусы»''. Антыпольскі ўхіл не задавальняў некаторых беларускіх нацыянал-дэмакратаў, якія выбралі шлях супрацоўніцтва з палітычнымі і ваеннымі структурамі Польшчы. Так, [[А. Паўлюкевіч]] выказаў падзяку польскім уладам за падтрымку Слуцкага паўстання 1920 года і выступіў рашуча супраць першай часткі лозунга «ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў». [[П. Аляксюк]], хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур'ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: «І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты», — падкрэсліў ён.
 
Супярэчнасці ва [[Урад БНР|ўрадзе БНР]] па пытанні аб стаўленні да [[БССР]] прывялі да правядзення [[Другая Усебеларуская канферэнцыя|Другой Усебеларускай канферэнцыі]] ([[Берлін]], [[1925]]).
 
== Літаратура ==
* ''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч А.]]'' Першая Усебеларуская канферэнцыя // {{крыніцы/БЭ ў 18 т. Т. |12. Мн., 2001.}
* ''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага
адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016.
 
[[Катэгорыя:Беларуская эміграцыя]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:1921 год у Празе]]