Цывілізацыя мая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне з en:Maya_civilization
Радок 97:
 
Сацыяльная арганізацыя Класічнай Майя была заснавана найперш на рытуальным аўтарытэце (вяршэнстве) правіцеля, а не на цэнтралізаваным кантролі гандлю і размеркавання харчавання. Такая мадэль праўлення была слаба прыстасавана для адказу на змены, таму што дзеянні правіцеля згодна з [[традыцыйнае грамадства|традыцыяй]] абмяжоўваліся такімі напрамкамі дзейнасці як будаўніцтва, рытуалы і вайна. Гэта толькі паспрыяла абвастрэнню сістэмных праблем<ref>Demarest 2004, p. 246.</ref>. К 9—10 стст. гэта прывяло да распаду ўсяе сістэмы праўлення. На паўночным Юкатане аднаасобнае праўленне было заменена на кіруючы савет, сфарміраваны з прадстаўнікоў знатных родаў. У паўднёвым Юкатане і цэнтральным Петэне царствы хіліліся да заняпаду; у заходнім Петэне і некаторых іншых абласцях змены былі катастрафічнымі і прывялі да быстрага апусцення гарадоў<ref>Demarest 2004, p. 248.</ref>. За пару пакаленняў вялікія часткі цэнтральнай Майянскай вобласці амаль абязлюдзелі<ref>Martin and Grube 2000, p. 226.</ref>. Як сталіцы, так і другарадныя паселішчы апусцелі за 50—100 гадоў<ref name="Masson 2012, p. 18237">Masson 2012, p. 18237.</ref>. Адзін за адным, гарады перасталі высякаць датаваныя манументы; апошняя дата паводле Доўгага ліку была напісана ў {{нп5|Таніна|Таніне|en|Toniná}} ў 909 годзе. Стэлы больш не ўзводзіліся, а ў закінутых царскіх палацах пасяліліся выпадковыя жыхары. Месаамерыканскія гандлёвыя шляхі зрушыліся і пайшлі ў абход Петэна<ref>Foster 2002, p. 60.</ref>.
 
=== Паслякласічны перыяд (каля 950—1539 гг. н.э.) ===
[[File:Zacuelu2.jpg|thumb|{{нп5|Сакулеу||en|Zaculeu}} быў сталіцай посткласічнага царства {{нп5|Мам, народ|Мам|en|Mam people}} на [[Гватэмальскае нагор'е|Гватэмальскім нагор'і]].<ref>Sharer 2000, p. 490.</ref>]]
 
У Паслякласічны перыяд, хоць і значна зменшаная, прысутнасць Майя заставалася прыкметнай і пасля запусцення галоўных гарадоў Класічнага перыяду; насельніцтва асабліва было сканцэнтравана каля пастаянных крыніц вады<ref>Sharer and Traxler 2006, pp. 613, 616.</ref>. У адрозненне ад папярэдніх цыклаў скарачэння вобласці Майя, закінутыя землі не былі скора заселены ў Посткласічны перыяд<ref name="Masson 2012, p. 18237"/>. Актыўнасць перамясцілася ў паўночныя нізіны і Майянскія нагор'і; гэта магло быць звязана з перамяшчэннем насельніцтва з паўднёвых нізін, бо многія паслякласічныя групы майя мелі міфы, звязаныя з міграцыяй<ref>Foias 2014, p. 15.</ref>. Чычэн-Іца і яе {{нп5|Пуук|пуукскія|en|Puuc}} суседзі моцна заняпалі ў 11 ст., і гэта можа адлюстроўваць заключную падзею заняпаду класічнай цывілізацыі Майя. Пасля ўпадку Чычэн-Іцы, Майянская вобласць засталася без дамінантнай сілы, пакуль у 12 ст. не ўзвысіўся горад [[Майяпан]]. На ўзбярэжжы [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]] і [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]] ўзніклі новыя гарады, былі праложаны новыя гандлёвыя шляхі<ref name="Masson2012p18238"/>.
 
Паслякласічны перыяд быў адзначаны зменамі адносна папярэдняга Класічнага<ref name="Arroyo01p38">Arroyo 2001, p.38.</ref>. Некалі вялікі горад Камінальхую ў Гватэмальскай даліне быў закінуты пасля амаль дзвюх тысяч гадоў бесперапыннай населенасці<ref name="SharerTraxler06p618">Sharer and Traxler 2006, p.618.</ref>. На нагор'ях і суседнім ціхаакіянскім узбярэжжы доўга населеныя гарады на неабароненых месцах былі перанесены, відавочна, з-за пашырэння {{нп5|Ваенная справа майя|ваенных канфліктаў|en|Maya warfare}}. Гарады сталі займаць больш зручныя для абароны вяршыні ўзгоркаў, акружаных глыбокімі ярамі і лагчынамі, з умацаваныя сценамі і рвамі, якія часам дапаўнялі прыродную абарону, якую давала мясцовасць<ref name="SharerTraxler06p618"/>. Адным з найбольш важных гарадоў у Гватэмальскім нагор'і ў гэты час быў {{нп5|Гумарках||en|Q'umarkaj}}, сталіца ваяўнічага {{нп5|Гумаркахскае царства кічэ|царства Кічэ|en|K'iche' kingdom of Q'umarkaj}}<ref name="Arroyo01p38"/>. Кіраўніцтва майянскіх дзяржаў, ад Юкатана да Гватэмальскіх нагор'яў, часта было арганізавана як сумеснае праўленне савета. Аднак на практыцы адзін з членаў савета мог дзейнічаць як вярхоўны правіцель, тады як іншыя члены служылі яму дарадчыкамі<ref>Foias 2014, pp. 100—102.</ref>.
 
[[File:Mayapan chac.JPG|thumb|left|[[Майяпан]] быў важным посткласічным горадам на поўначы [[Юкатан]]а.]]
 
Майяпан быў закінуты каля 1448 года, пасля перыяду палітычнай, сацыяльнай і прыроднай бязладнасці, што ў многіх адносінах было водгукам упадку Класічнага перыяду ў {{нп5|Паўднёвая вобласць Майя|паўднёвых абласцях Майя|en|Southern Maya area}}. За апусценнем горада на Юкатанскім паўвостраве настаў перыяд працяглых войн, хвароб і прыродных бедстваў, які завяршыўся незадоўга да прыходу іспанцаў у 1511 годзе<ref>''Kukulcan's Realm: Urban Life at Ancient Mayapán'', Marilyn Masson & Carlos Peraza Lope, University Press of Colorado 2014, chapter 8: ''Militarism, Misery and Collapse'' ISBN 978-1-60732-319-8</ref>. Нават без дамінантнай рэгіянальнай сталіцы, раннія іспанскія даследчыкі паведамлялі пра багатыя прыбярэжныя гарады і квітнеючыя рынкі<ref name="Masson2012p18238">Masson 2012, p. 18238.</ref>. На працягу Позняга паслякласічнага перыяду Юкатан быў падзелены на рад незалежных абласцей, якія мелі агульную культуру, але адрозніваліся па ўнутраным грамадска-палітычным ладзе<ref>Andrews 1984, p. 589.</ref>. Напярэдадні іспанскага заваявання на Гватэмальскім нагор'і панавала некалькі магутных майянскіх дзяржаў<ref>Sharer and Traxler 2006, p. 717.</ref>. {{нп5|Кічэ, народ|Кічэ|en|K'iche' people}} стварылі невялікую імперыю, якая пакрывала вялікую частку заходніх Гватэмальскіх нагор'яў і суседнюю ціхаакіянскую прыбярэжную раўніну. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі перад іспанскім уварваннем дзяржаву Кічэ паступова разбурала {{нп5|Какчыкелі|Какчыкельскае|en|Kaqchikel people}} царства<ref>Restall and Asselbergs 2007, p. 5.</ref>.
 
== Гарады майя ==