Малая падарожная кніжка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя вывучэння: вікіфікацыя, афармленне
Радок 19:
 
== Гісторыя вывучэння ==
Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўыеўўвёў [[Іван Добраслаўскі|І. Добраслаўскі]] ў [[1796]] годзе. Добраслаўскі ведаў і пра агульнае пасляслоўе да кнігі, аднак зместу яго ён не раскрыў. У [[1813]] годзе [[Васіль Сцяпанавіч Сопікаў|В. С.  Сопікаў]] апісаў [[Псалтыр, Скарына 1522|Псалтыр]], які ён лічыў самастойным выданнем надрукаваным у [[ВільняГорад Вільнюс|Вільне]] каля [[1525]] года, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У [[1825]] годзе [[Пётр Іванавіч Кёпен|П. І. Кепен Кёпен]] упершыню назваў [[Шасцідневец]] і [[Саборнік]], якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выдання. У [[1849]] годзе [[{{нп3|Іван Пятровіч Сахараў|І. П. Сахараў]]|ru|Сахаров, Иван Петрович}} у «Храналогічным роспісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы абарот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У [[1878]] годзе [[Іван Пракопавіч Каратаеў|І. П.  Каратаеў]] у «Апісанні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданне як «Малая падарожная кніжка». Адным выданнем лічыў Малую падарожную кніжку і [[Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў|Уладзіміраў]]. У савецкі час існавалі меркаванні, што кожная з кніжак — асобнае выданне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя звесткі і ўласны тытульны ліст. Час выдання меркаваўся [[1525]] годам, пасля віленскага [[Апостал, Скарына|Апостала 1525 года]]. Аднак пасля знаходцы ў [[Капенгаген]]е экзэмпляра поўнай [[Пасхалія|Пасхаліі]] дата выдання была удакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў [[1975]] годзе пасля працы [[{{нп3|Яраслаў Дзмітрыевіч Ісаевіч|Ісаевіча]]|ru|Исаевич, Ярослав Дмитриевич}} ўсталявалася сучасная назва кнігі.
 
Кнігі Малой падарожнай кніжкі захаваліся ў параўнальна невялікай колькасці: найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца Псалтыр і [[Часасловец]] (па 9 экзэмпляраў), самыя рэдкія [[Канон пакаяльны]] (2 экз.), Саборнік і [[Шасцідневец]] (па 4 экз.), а Пасхалія, як састаўная частка Саборніка, захавалася толькі ў адным капенгагенскім экзэмпляры.