Ланцэтнікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Апісаны П. С. Паласам (1774). 7 відаў. Пашыраны ўсюды ў цёплых і ўмераных водах. Жывуць на пясчаным грунце на глыбіні да 30 м і больш.
 
Даўжыня да 8 см. Цела рыбападобнае, паўпразрыстае, ружаватага колеру. Уздоўж спіннога і брушнога бакоў, уключаючы хвост, праходзіць складка скуры, якая ўтварае плаўнік. Спінны плаўнік пераходзіць у хваставы, які мае форму ланцэта (адсюль назва). Шкілет прадстаўлены хордай. Сэрца адсутнічае. Дыханне шчэлепнае.
 
Хорда захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, жывёла мае нервовую трубку, каля 150 пар жаберных шчылін у глотцы. Перагародкі жаберных шчылін высланы раснічным эпітэліем, які стварае ток вады. Пры гэтым адбываецца не толькі газаабмен, але і адфільтроўванне харчовых часцінак. Харчовая завісь паступае ў стрававальны тракт, дзе адбываецца яе ператраўліванне і ўсмоктванне.
 
Акрамя тыповых рысаў, уласцівых хордавай жывёле, будова некаторых сістэм і органаў збліжае ланцэтніка з кольчатымі чарвямі. Так, вонкавы слой скуры прадстаўлены аднаслойным эпітэліем, а не мнагаслойным, як у пазваночных жывёл. Мышачная сістэма ўтворана шматлікімі сегментамі мышачнай тканкі, скарачэнні якой выклікаюць аднастайныя бакавыя рухі цела. Гэта дазваляе жывёлам плаваць або закопвацца заднім канцом цела ў грунт. Крывяносная сістэма замкнутая з падоўжнымі спінным і брушным сасудамі. Выдзяляльная сістэма прадстаўлена прыкладна сотняй пар утварэнняў, падобных на метанефрыдыі кольчатых чарвей.
 
Кормяцца планктонам.
 
Раздзельнаполыя жывёлы, маюць шматлікія (каля 25 пар) палавыя залозы без вывадных пратокаў. Паспелыя палавыя клеткі праз разрывы сценак палавых залоз выводзяцца ў поласць цела, а затым у ваду, дзе і адбываецца апладненне. Развіццё з планктоннай лічынкавай стадыяй.
Раздзельнаполыя.
 
== Літаратура ==