Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Лукі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 36:
}}
{{Значэнні|Свята-Георгіеўская царква}}
'''Свята-Георгіеўская царква''' — храм, які знаходзіцца ў цэнтры вёскі [[Вёска Вялікія Лукі, Баранавіцкі раён|Вялікія Лукі]] Баранавіцкага раёна.
 
== Гісторыя ==
Радок 42:
Першае апісанне драўлянай царквы ў вёсцы Лукі сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў [[1680]]—[[1682]] гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Святаром прыходу быў Якаў Радзевіч. Прыход аб'ядноўваў 540 прыхаджан.
 
Згодна з апісаннем [[1864]] года ў сяле Лукі мелася Свята-Георгіеўская, чацвёртага класа драўляная царква, пабудаваная ў [[1779]] годзе рымска-каталіцкім біскупам [[Юзаф Казімір Касакоўскі|Касакоўскім]]м. Пры царкве было 2366 прыхаджан.
 
У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі [[1879]] года згадваецца драўляная Свята-Георгіеўская царква, пабудаваная ў [[1770]] годзе на сродкі рымска-каталіцкага біскупа Касакоўскага. Царква была вырашана падоўжаным прамавугольнікам з адным глухім цыбулепадобным [[купал]]ам у [[франтон]]най частцы. Дах [[гонт]]авы, вокны размешчаны ў адзін рад, дзвярэй двое. Унутры царква мела драўляную падлогу, столь падшыта дошкамі. Новы [[іканастас]] з [[калона]]мі быў пафарбаваны ў белы колер, з [[пазалота|пазалочанымі]] [[карніз]]амі, рамамі і разбою, складаўся з 14 абразоў размешчаных у два рады. На звоніцы, пабудаванай асобна ад царквы, было пяць званоў вагою ў 20, 5, 2, 1 і 1/2 пуда.
Радок 48:
Настаяцелем храма быў Сілуян Кахановіч, рукапаложаны ў [[1865]] годзе. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча.
 
У склад прыходу ўваходзілі вёскі [[Вёска Вялікія Лукі|Вялікія Лукі]], [[Вёска Малыя Лукі|Малыя Лукі]], [[Вёска Волька, Ляхавіцкі раён|Волька]], [[Вёска Малое Гарадзішча|Малое Гарадзішча]], [[Вёска РагізніцаРагозніца|Рагізніца]], [[Вёска Багушы, Малахавецкі сельсавет|Багушы]], [[Вёска Млынок, Баранавіцкі раён|Млынок]], [[Вёска Валахва|Валахва]], [[Аграгарадок Русіно|Русіны]], [[Вёска Грабавец|Грабавец]].
 
Памятныя кніжкі Мінскай губерніі згадваюць прозвішча святара Свята-Георгіеўскай царквы вёскі Вялікія Лукі Сілуяна Кахановіча да [[1914]] года ўключна.