Хеліцэравыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон | name = | regnum = Жывёлы | image file = PlatycryptusUndatusFemale.jpg | image descr = Самка пав...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Даўжыня ад 0,05 мм (некаторыя кляшчы) да 1,8 м (выкапнёвыя эўрыптэрыды). Цела падзяляецца на галавагрудзі (прасома) і брушка (алістасома). Галавагрудзі маюць 6 пар канечнасцей, з якіх пярэднія (хеліцэры) размешчаны наперадзе рота, а ззаду яго — педыпальцы (нагашчупальцы) — пераважна органы пачуццяў, іншы раз удзельнічаюць у перамяшчэнні і захопе корму.
 
Хеліцэры — першая пара галаўных канечнасцей. Выкарыстоўваюцца як сківіцы для захопу і раздзірання здабычы. Складаюцца з 2—3 членікаў. Маюць выгляд клюшняў ([[скарпіёны]]), кіпцюрападобных членікаў ([[павукі]]), стылетаў або кручкоў ([[кляшчы]]), адпавядаюць антэнам [[ракападобныя|ракападобных]]. Брушныя 4 пары ног рэдукаваныя або ператварыліся ў [[жабры]], [[лёгкія]] і іншыя органы.
 
Дыхаюць жабрамі, лёгкімі або трахеямі.