Юліяна Вітан-Дубейкаўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Юліяна Менке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў,. З [[1895]] да [[1905]] гг. вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. Падчас вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч]], якая вучылася сумесна з сятрой Юліяны — Жэняй. З [[1907]] г. ў [[Санкт-Пецярбург]]у, у [[1914]] г. здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У [[1915]] г. пасля вяртання ў [[Вільня|Вільню]] сустрэлася з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], пачала працу ў віленскім [[Беларускі народны камітэт|Беларускім камітэце]]. Прымала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|беларускіх настаўніцкіх курсаў]] і [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], дзе потым выкладала [[Нямецкая мова|нямецкую мову]] і [[Педагогіка|педагогіку]]. У [[1922]] г. стала жонкай вядомага беларускага дзеяча [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Вітан-Дубейкаўскага]]. Пасля яго смерці (1940) дом i зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, [[6 сакавіка]] [[1941]] г. Юліяна разам з раднёй выехала ў нацысцкую [[Трэці Рэйх|Германію]]. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накіравана ў [[Берлін]], дзе працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. Пасля [[1945]] г. зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні [[1947]] г. ад'ехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку [[1951]] г. — у [[Нюрнберг]]. Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе i сваю радню. Так, напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны» (выдадзена ў 1994 у Вільні з прадмоваю [[Лявон Луцкевіч|Лявона Луцкевіча]], стала асноваю для спектаклю «Віленскія мроі», пастаноўка Галіны Дзягілевай у тэатры аднаго акцёра «Зніч»). У [[1954]] г. у [[Нью-Ёрк]]у пабачыла свет кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», якую Юліяна выдала пад псеўданімам Кветка Вітан.
 
== Творы ==
* Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — ISBN 5-340-01158-5.
* Мае ўспаміны / Юліяна Вітан-Дубейкаўская; Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Мн.: Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія», 1994. — 190 с. — ISBN 9986-422-35-3.
 
== Спасылкі ==
Радок 14 ⟶ 18:
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Германіі]]