Іосіф Антонавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара з [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в. [[Перасвятое]]. Дзяцінства правёў у [[Якімава Слабада|Якімавай слабадзе]] Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Ва ўзросце 20 гадоў Іосіф паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння вучобы ў [[Мінск]]у па рэкамендацыі І. Грыгаровіча працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ([[1839]]) меў званне магістра багаслоўя, але не прыняў святарскага сану.
 
У 1839-49 гадах у складзе Рускай духоўнай місіі ў [[Пекін]]е. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў [[кітайская мова|кітайскую]], [[карэйская мова|карэйскую]] і [[японская мова|японскую]] мовы. Адначасова займаўся пытаннямі [[астраномія|астраноміі]] і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я. В. Пуцяціна ў [[Японія|Японію]] (1852-55). 3 яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англічанамі (з прычыны Крымскай вайны 1853-56), знаходзіўся ў [[Ганконг]]у, потым у Англіі. На працягу дзевяці месяцаў у палоне Іосіф Гашкевіч сумесна з японскім ​манахам Тацібана Каосай склаў 450 старонак першага японска-рускага ​слоўніка. У [[1856]] годзе вярнуўся ў Расію.
 
У [[1858]]-[[1865]] гадах першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор [[сёгун]]а (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер [[Токіа]]). У [[1865]] годзе з сям'ёй вярнуўся на радзіму. У [[1867]] годзе выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку [[Вёска Малі|Малі]] (цяпер [[Астравецкі раён]]), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.
 
Шматлікія калекцыі флоры і фаўны Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Іосіф Гашкевіч перадаў Заалагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выдадзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» ([[1857]], разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Яго імём названы апісаныя ім невядомыя раней віды насякомых, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску Чосанман).
Радок 43:
 
== Памяць ==
* У г. [[Хакадатэ]] на [[востраў Хакайда|в. Хакайда]] Іосіфу Гашкевічу пастаўлены помнік.
* У [[1994]] годзе помнік Гашкевічу адкрыты ў Астраўцы (скульптар [[Ф. Янушкевіч]]).
* Яго імём названы заліў у Карэі і некаторыя адкрытыя ім віды рэдкіх насякомых.
Радок 49:
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1997|том=5|старонак=576|isbn=985-11-0090-0|тыраж =10 000}}
* Беларусь — Расія — Японія: Матэрыялы Першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвеч. памяці Іосіфа Гашкевіча / Астравец. райвыканкам, Гродзен. аддз-не Бел. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, Міжнар. асац. беларусістаў, Міжнар. фонд імя Іосіфа Гашкевіча і інш.; Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны, 1997. — 127 с.
* Беларусь–ЯпоніяБеларусь-Японія = Беларусь–ЯпонияБеларусь-Япония = Belarus–JapanBelarus-Japan: Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск–АстравецМінск-Астравец, 9–109-10 кастрычніка 2002  г. / Астрав. райвыканкам, Бел. т-ва дружбы і культур. сувязі з замеж. краінамі, Міжнар. асац. беларусістаў, Нац. навук.-асвет. цэнтр імя Ф.Скарыны пры М-ве адукацыі Рэсп. Беларусь; Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2002. — 245 с.
 
{{DEFAULTSORT:Гашкевіч Іосіф}}