П’етра Перуджына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
бібліяінфармацыя moved to Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
}}
 
'''П'етра Перуджына''' ({{lang-it|Pietro Perugino}}, даслоўна «Перуджыйскі», сапраўднае імя '''П'етра дзі Крыстафора Ванучы''' - — Pietro di Cristoforo Vannucci; [[1446]]—[[1524]])  — італьянскі жывапісец эпохі [[Эпоха Адраджэння|Адраджэння]], прадстаўнік [[Умбрыйская школа|умбрыйскай школы]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў мястэчку [[Чыта-дэла-П'евэ]] ў 35  км ад [[Перуджа|Перуджы]]. Пасля навучання ў мясцовага жывапісца ў [[1470]] прыехаў у [[Фларэнцыя|Фларэнцыю]] і паступіў у майстэрню [[Андрэа Верок'ё]].
 
У [[1481]] годзе, стаўшы ўжо вядомым майстрам, у ліку лепшых мастакоў Італіі запрошаны Папай [[Сікст IV, Папа Рымскі|Сікстам IV]] у [[Рым]] для ўдзелу ў працах над дэкарыраваннем [[Сіксцінская капэла|Сіксцінскай капэлы]].
 
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі, але больш усяго ў Перуджы, дзе ён быў главой вялікай майстэрні. У 80-90-х гадах XV стагоддзя Перуджына быў адным з самых услаўленых мастакоў Італіі. Самы ж знакаміты з яго вучняў  — [[Рафаэль]].
 
Лепшымі творамі Перуджына лічацца створаныя да [[1500]] года. Вылучаецца фрэска «Перадача ключоў св. Пятру», якая адрозніваецца складнасцю кампазіцыі. Адна з самых вядомых карцін  — «Аплакванне Хрыста».
 
Перуджына памёр ад [[чума|чумы]] ў Перуджы ў [[1524]] годзе. Пасля смерці свайго вучня Рафаэля Перуджына завяршыў няскончаныя ім фрэскі ў цэрквы Перуджы.