Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: афармленне, вікіфікацыя
→‎Архітэктура: вікіфікацыя, афармленне
Радок 73:
 
== Архітэктура ==
 
=== Планіроўка ===
Ад сядзібы другой паловы [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзя]] захавалася ўязная [[ліпа]]вая [[алея]], якая размешчана на асноўнай падоўжнай кампазіцыйнай восі былога [[барока|барочнага]] ансамбля. Вось заканчвалася сядзібным домам, размешчаным каля грэбеня [[тэраса|тэрасы]]. Аб наяўнасці рэгулярных кампазіцый каля дома можна меркаваць па старых ліпах былых лінейных пасадак. Уяўленне аб складзе сядзібы таго часу дае інвентар [[1772]] года. Акрамя сядзібнага дома яна ўключала [[флігель]], кухню, [[стайня|стайню]], [[карэтная|карэтную]], уязную [[брама|браму]], [[капліца|капліцу]]. Уздоўж уязной алеі, як і ў многіх сядзібах таго часу, размяшчаліся сады. З правага боку да саду прымыкалі гаспадарчыя пабудовы ([[гумно]], [[сенавал]]ы). Акрамя таго, меўся вялікі ў некалькі гектараў прамавугольны [[Лошыцкае вадасховішча|вадаём]] з мостам. За вадаёмам на правым беразе быў пабудаваны гаспадарчы двор<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
[[File:Reštki kaplicy ŭ Lošycy.jpg|злева|thumb|Рэшткі капліцы-пахавальні Прушынскіх]]
З пабудоў трэба таксама адзначыць [[капліца-пахавальня Прушынскіх|капліцу-пахавальню Прушынскіх]] (захавалася ў руінах), размешчаную на высокім месцы з правага боку ўязной алеі, недалёка ад уязной брамы ў акружэнні дрэў [[сасна чорная|сасны чорнай]]<ref name="ГККРБ-2009"/>. Пабудавана ў [[1788]] г. і кансекраваная пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі<ref name="locator"/>. Мураваны будынак быў васьмігранным у плане, з шатровым дахам, які завяршаўся шлемападобным [[купал]]ам на глухім [[барабан]]е. Сцены атынкаваныя, аздоблены [[пілястра]]мі. Тут былі пахаваны многія пакаленні ўладальнікаў маёнтка<ref name="ГККРБ-2009"/>. Капліца-пахавальня захавалася часткова.
 
Прыкладна ў [[1890]] г. сядзіба была перабудавана і набыла [[Эклектыка, архітэктура|эклектычныя]] рысы. Планіроўка страціла рэгулярнасць, але агульныя рысы яе кампазіцыі не змяніліся. На месцы [[баскет]]аў утвораны пейзажныя кампазіцыі. Перабудаваны сядзібны дом, [[флігель]], знесены старыя гаспадарчыя пабудовы, створаны новы гаспадарчы двор, а на месцы старога ўзнік прамысловы комплекс<ref name="ГККРБ-2009"/>. Асноўны будынка гаспадарчага двара прамавугольны ў плане, незвычайна вялікіх памераў (88х20 м). Высокі дах апіраўся на магутныя каменныя атынкаваныя [[слуп]]ы (з бакамі 1,2 м)<ref name="locator"/>.
 
=== Сядзібны дом ===


[[File:Belarus-Minsk-Loshytsa-Manor of Lubanski Family-2.jpg|250px|thumb|злева|Сядзібны дом Любанскіх]]
Сядзібны дом у [[1895]] г. прыняў адна-двухпавярховы выгляд з прамавугольнай у плане асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Складаецца з аднапавярховага драўлянага з двухсхільным дахам і прыбудаванага да яго тарца двухпавярховага мураванага аб'ёмаў з верандай на высокім [[цокаль|цокалі]] і высокім чатырохсхільным дахам<ref name="ГККРБ-2009"/><ref name="locator"/>.Прамавугольныя аконныя праёмы цокальнага паверха аформлены атынкаванымі абрамленнямі, першага і другога паверхаў — дэкараваны разнымі драўлянымі [[ліштва]]мі, на першым паверсе з [[сандрык]]амі. [[Франтон]]ы і [[карніз]]ы аздоблены разнымі дэкаратыўнымі элементамі. У [[інтэр'ер]]ы захаваліся 16 печак і адзін [[камін]], [[ляпніна]]. Тры печы абліцаваны карычневай рэльефнай [[кафля]]й, адна печка — паліхромнай кафляй, астатнія — белай кафляй. Камін абліцаваны зялёнай рэльефнай кафляй<ref name="locator"/>.
 
=== Капліца-пахавальня ===
[[File:Loszyca Manor Green House.JPG|thumb|Флігель з вежай]]
 
[[File:Reštki kaplicy ŭ Lošycy.jpg|250px|злева|thumb|Рэшткі капліцы-пахавальні Прушынскіх]]
З пабудоў трэба таксама адзначыць [[капліца-пахавальня Прушынскіх|капліцу-пахавальню Прушынскіх]] (захавалася ў руінах), размешчаную на высокім месцы з правага боку ўязной алеі, недалёка ад уязной брамы ў акружэнні дрэў [[сасна{{bt-bellat|хвоя чорная|сасны{{!}}хвоі чорнай]]|Pinus nigra}}<ref name="ГККРБ-2009"/>. Пабудавана ў [[1788]] г. і кансекраваная пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі<ref name="locator"/>. Мураваны будынак быў васьмігранным у плане, з шатровым дахам, які завяршаўся шлемападобным [[купал]]ам на глухім [[барабан]]е. Сцены атынкаваныя, аздоблены [[пілястра]]мі. Тут былі пахаваны многія пакаленні ўладальнікаў маёнтка<ref name="ГККРБ-2009"/>. Капліца-пахавальня захавалася часткова.
 
=== Флігель з вежай ===
 
 
[[File:Loszyca Manor Green House.JPG|250px|thumb|Флігель з вежай]]
Флігель з вежай, які складаецца з драўлянага і прыбудаванага мураванага аб'ёмаў, стаіць на старым мураваным фундаменце. На ніжнім паверсе жыла [[чэлядзь]], наверсе — кіраўнік маёнтка<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
=== Парк ===
 
Дом з флігелем утвараюць параўнаўча вялікі парадны двор, у цэнтры якога ў форме [[эліпс]]а размешчаны пад'язны круг. У параднай частцы выяўлены барочныя элементы: тэрасіраванне склонаў і [[клумба]] з фарміраванымі ў мінулым ліпамі<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
З боку ўезду двор замыкаўся [[брама]]й з жалезнымі варотамі і магутнымі цаглянымі [[пілон]]амі, да якіх была прыбудавана ў эклектычных формах невялікая вартаўнічая будка. Уязная ліпавая алея, якая вяла ад былога [[Вуліца Маякоўскага, Мінск|Ігуменска-Мінскага тракта (вул. Маякоўскага)]] захавалася часткова. Яна прыпаднята ў сувязі з падсыпкамі і, нягледзячы на страты, прываблівае сваімі памерамі і магутнымі ліпамі з развесістымі кронамі, узрост якіх складае прыблізна 250 гадоў<ref name="ГККРБ-2009"/>.
[[File:Budynak byloha mlyna ŭ Lošycy (Miensk).JPG|250px|thumb|Будынак былога млына]]
[[File:Belarus-Minsk-Loshytsa-Pond-3.jpg|thumb|250px|Вадаём у парку]]
Невялікі паркавы [[Партэр, садова-паркавае мастацтва|партэр]] аформлены ў выглядзе нешырокай тэрасы. Ад яго і сядзібнага дома раскрыты перспектывы, арыентаваныя на [[пойма|пойму]]<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
У аснове кампазіцыі пейзажнай паўночнай часткі парку ляжыць вялікая [[Паляна, геаграфія|паляна]], ахопленая з боку саду нешырокай паласой насаджэнняў дрэў. Яе контур маляўніча зрэзаны, а прастора ўпрыгожана [[інтрадукцыя|інтрадукаванымі дрэвамі]]. Асаблівай прыгажосцю вылучаецца частка парку на крутым грэбені тэрасы, уздоўж якога растуць ліпы [[18 стагоддзе|XVIII ст.стагоддзя]] і адзінкавыя яшчэ больш старыя [[дуб]]ы<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
У паўночнай частцы парку, у пойме [[рака Лошыца|Лошыцы]], размешчана другая паляна, добра абазначаная геамарфалагічнымі межамі. Па заходняй мяжы яе праз мост праходзіць уязная дарога, якая звязвае сядзібу з былым [[Вуліца Чыжэўскіх, Мінск|Ігуменскім трактам (вул. Чыжэўскіх)]] і гаспадарчым дваром.<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
[[File:Komplieks brovara ŭ Lošycy (Miensk).JPG|250px|злева|thumb|Бровар]]
[[File:Reštki mlyna ŭ Lošycy (Miensk).JPG|злева|250px|thumb|Рэшткі млына]]
У канцы [[XIX ст.]] на другім беразе Лошыцы пабудаваны [[вінакурня|вінакурны]] комплекс, які ўключае дом-інтэрнат для рабочых і вінакурню — мураваны чатырохпавярховы будынак з паўцыркульнымі вокнамі, пабудаваны ў [[1896]] г. На другім баку ўязной дарогі каля берага Лошыцы ўзведзены двухпавярховы мураваны вадзяны млын (пасля дамы былі прыстасаваны пад жыллё). З другога боку сядзібы, каля [[Свіслач, басейн Дняпра|Свіслачы]], Яўстафіем Любанскім быў узведзены з цэглы другі 12-колавы млын (сцены будынка захаваліся)<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
Сады, былыя гадавальнікі і калекцыі Беларускага аддзела [[Усесаюзны інстытут раслінаводства|Усесаюзнага інстытута раслінаводства]], якому доўгі час належала Лошыца, утвараюць вялікі масіў насаджэнняў (35 га), які прымыкае да гістарычнай сядзібы. З боку [[Вуліца Маякоўскага, Мінск|вул. Маякоўскага]] ён ахоплены мураванай сцяной, пабудаванай у [[1950-я]] гггады<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
{{зноскі}}