Падвойныя зоркі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Dead Star Acts Like Magnifying Glass.jpg|300px|thumb|Сістэма KOI-256, складаецца з [[чырвоны карлік|чырвонага]] і белага карлікаў. Ілюстрацыя [[НАСА|NASA]].]]
'''Падвойныя зоркі''' — [[зорная сістэма]] з 2 [[зорка|зорак]], звязаных фізічна (фізічныя падвойныя зоркі) ці размешчаных амаль на адным прамені назірання (аптычныя падвойныя зоркі). Фізічныя падвойныя зоркі з прычыны ўзаемнага прыцяжэння рухаюцца па эліптычных арбітах вакол агульнага цэнтра мас.
 
Аптычныя падвойныя зоркі (пары) складаюцца з вельмі далёкіх адна ад адной у прасторы зорак, якія выпадковым чынам праектуюцца на нябесную сферу па прамяні зроку (напр зоркавая пара [[Міцар]] і [[Алькор]] у сузор'і Вялікай Мядзведзіцы). Фізічныя падвойныя зоркі з прычыны ўзаемнага прыцяжэння рухаюцца па эліптычных арбітах вакол агульнага цэнтра мас.
 
== Тыпы зорак ==
Паводле ўмоў назірання фізічныя падвойныя зоркі падзяляюцца на 4 групы:
 
* Візуальна-падвойныя зоркі можна бачыць паасобна простым вокам ці ў [[тэлескоп]], напрыклад зоркі [[Альгіеба]], Міцар і Алькор. Адлегласць паміж кампанентамі можа быць настолькі вялікая, што прыцяжэнне іншых зорак разбурае падвойную сістэму.
* Спектральна-падвойныя зоркі выяўляюцца па зменах спектральных ліній (зрушэнне ці раздваеннне) у іх спектрах.
* Зацьменна-падвойныя зоркі (разнавіднасць спектральна-падвойных) бачныя як пераменныя: перыядычна трапляючы на адну лінію з праменем назірання, яны зацьмяняюць адна адну.
Радок 11 ⟶ 13:
 
Існуюць кратныя зорныя сістэмы (складаюцца з некалькіх зорак), напрыклад Кастар. Прыблізна 70% усіх зорак уваходзяць у склад падвойных ці кратных сістэм. Іх даследванне мае важнае значэнне для высвятлення прыроды і эвалюцыі зорак.
 
== Візуальна-падвойныя зоркі ==
Кампаненты гэтых зорак можна бачыць пры дапамозе тэлескопа ці сфатаграфаваць. Напрыклад, [[Міцар]] складаецца з дзвюх вельмі блізкіх зорак, нераспазнавальных простым вокам. Кампаненты зоркавай пары Міцар A і Міцар В знаходзяцца адзін ад аднаго на адлегласці 14″ і маюць [[зорная велічыня|зорныя велічыні]] адпаведна 2,4<sup>m</sup> і 4,0<sup>m</sup>.
 
== Зацьменна-падвойныя зоркі ==
Радок 28 ⟶ 33:
Пастаяннае ўдасканаленне методыкі вызначэння зруху спектральных ліній дало магчымасць у 1995 г. выявіць у зоркі 51 Пегаса спадарожнік масай у палову масы Юпітэра. Да цяперашняга часу метадам прамянёвых скарасцей больш чым у 600 зорак выяўлены планетныя сістэмы. Яны атрымалі агульную назву — экзапланеты.
 
== Астраметрычна-падвойныя зоркі ==
Сустракаюцца такія цесныя зоркавыя пары, калі адна з зорак ці вельмі малая па памерах, ці мае нізкую свяцільнасць. У гэтым выпадку разгледзець такую зорку няма магчымасці, але выявіць дваістасць усё ж можна. Яркі кампанент будзе перыядычна адхіляцца ад прамалінейнай траекторыі то ў адзін, то ў другі бок, быццам па прамой рухаецца цэнтр мас сістэмы. Такія ўзбурэнні прапарцыянальныя масе спадарожніка.
 
Даследаванні адной з найбліжэйшых да нас зорак, вядомай пад назвай Рос 614 (яе бляск 11,4<sup>m</sup> і паралакс 0,25″), паказалі, што амплітуда адхіленняў зоркі ад напрамку, які дапускаўся, дасягае 0,36″. Перыяд абарачэння зоркі адносна цэнтра мас роўны 16,5 года. Сярод блізкіх да Сонца зорак выяўлена каля 20 астраметрычна-падвойных зорак.
 
== Літаратура ==
* Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл.ISBN 978-985-471-765-4.
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2000|том=11|старонкі=492|старонак=560|isbn=985-11-0188-5 (Т.&nbsp;11)|тыраж=10&nbsp;000}}