Пераменная зорка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Пераменная зорка''' змяняе сваю свяцільнасць у выніку фізічных працэсаў, што адбываюцца ў самой [[зорка|зорцы]].
 
[[Файл:Delta Cephei lightcurve.jpg|thumb|Змена бляску зоркі δ Цэфея]]
З гэтай прычыны такія зоркі называюць фізічнымі пераменнымі, у адрозненне ад [[Падвойныя зоркі#Зацьменна-падвойныя зоркі|зацьменна-пераменных]] зорак. У залежнасці ад характару працэсаў, якія праходзяць унутры зоркі, фізічныя пераменныя зоркі падзяляюць на пульсуючыя і эруптыўныя. У пульсуючых пераменных зорках адбываюцца перыядычныя ваганні бляску (напрыклад, [[цэфеіды]], зоркі тыпу RR Ліры, мірыды). Эруптыўныя зоркі праяўляюць сваю пераменнасць у выгляде ўспышак, што тлумачацца выкідамі рэчыва (напрыклад, новыя і [[Звышновая зорка|звышновыя]] зоркі).