Гейзерых: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
Іардан у сваёй працы «[[Аб паходжанні і дзеяннах гетаў]]» пісаў аб ім: «Гезэрых быў невысокага росту і кульгавы з-за падзення з каня, утойлівы, нешматслоўны, зневажаў раскошу, бурны ў гневе, сквапны да багацця, вельмі недальнабачны, калі трэбы было абурыць плямёны, гатовы сеяць насенне разладу і нянавісці»''.
 
Паводле слоў Пракопія Кесарыйскага, Гейзерых ”цудоўна ведаў вайсковую справу і быў незвычайным чалавекам”<ref>[[Прокопий Кесарийский]], «Война с вандалами», кн. 1.3</ref>.
 
=== Уварванне ў Афрыку ===
На момант узыходжання на трон Гейзерыха ў паўночная Афрыца склалася цяжкая дзеля рымскай улады сітуацыя, паўстанне вайскавода [[Баніфацый (магістр войска)|Баніфацыя]], уварванне берберскіх плямёнаў і іншыя складанасці. Гэта выкарысталі аланы і вандалы. Гейзерых з 80-тысячным войскам ў маі 429 года пераправіўся праз Гібралтар і, не сустрэўшы сур�’ёзнага супраціву, прайшоў меней чым за год адлегласць ад Гынгіса да Карфегена, то бок каля 2 тысяч км. Вандалы захапілі буйныя і дробныя гарады, толькі Цытра і Карфаген паспяхова адбілі нашэсце. Рымскі вайскавод Баніфацый адыйшоў са сваім войскам у горад Гіпон-Гірэй, дзе цягам 14 месяцаў, да ліпеня 431 года вытрымліваў аблогу. Затым ён сышоў, пакінуўшы горад аланам і вандалам. Гіпон-Рэгій стаў першай паўночна-афрыканскай рэзідэнцыяй Гейзерах.
 
=== Вайна з Візантыяй за Афрыку ===
Каля 432 года на тэрыторыі, за якую ішла барацьба у Паўночнай Афрыцы, уступіла Усходняя Рымская Імпурыя пад камандваннем Флавія Аспара, вайскавода аланскага паходжання. Абодва бакі спустовалі багатыя правінцыі, але, відаць, пазбягалі рашаючай бітвы. За перыяд да 435 года вандалы і аланы захапілі значную частку рымскай Паўночнай Афрыкі. Мір быў падпісаны ў 435 годзе ў Гіпон-Рэгіі. Імперыя пасля перамоў надала вандалам і аланам статус фудэратаў. Паколькі тэкст дамовы да нас не дайшоў, можна толькі меркаваць, што Гейзерых, у сваю чаргу, абавязаўся пастаўляць востра неабходны Італіі аліўкававы алей і зерне, а таксама абараняць межы ад бербераў.
 
=== Бітва за панаванне ў Міжземным моры ===
Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян (Праконсульская Афрыка і Бізацэны). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным Міжземным моры. У 439 - 440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы Сіцыліі і Паўднёвай Італіі. Кантынгент заходне-рымскіх войскаў і усходне-рымскі флот, закліканы Валентыянам ІІІ на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў Сіцылію і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі.
 
== Спасылкі ==