Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 97:
Добры дзень. На жаль, няма магчымасці азнаёміцца з крыніцай, на якую Вы спасылаецеся, але факт адсутнасці вышэйшай адукацыі ў Рамана Скірмунта выклікае моцныя сумневы. У большасці крыніц, якія я чытала, пра яго адукацыю не згадваецца, у некалькіх - згадваецца пра наяўнасць адукацыі. І нідзе не пішацца пра адсутнасць адукацыі, а тым больш не тлумачыцца, чаму ён не скончыў нават гімназіі, калі ў яго бацькі, дзеда і ледзь не ва ўсіх родзічаў-мужчын была вышэйшая адукацыя. Прапаную дадаць спасылкі на дадатковыя крыніцы. Калі іх няма, але Вы ўпэўнены ў пападзенай крыніцы, то можна прапісаць некалькі версій. --[[Удзельнік:Hanylka|Hanylka]] ([[Размовы з удзельнікам:Hanylka|размовы]]) 11:50, 8 сакавіка 2017 (+03)
::::"Польскі слоўнік біяграфічны" паказвае, што Раман Скірмунт не скончыў універсітэт, а толькі Рыжскую гімназію. Але самыя апошнія вышукі (напрыклад, польскага гісторыка Рамана Юркоўскага) паказваюць, што і гімназіі ён не скончыў. Скірмунт толькі заяўляў, што скончыў, але гэта была фальсіфікацыя з яго боку)). // Са свайго боку магу параіць удзельніцы звярнуцца да архіўных крыніц у мінскім гістарычным архіве, калі ўдзельніцу так цікавяць падрабязнасці. Яшчэ да выбараў у Дзяржаўную Думу ў 1906 г. Вайніловіч хацеў "памагчы" Скірмунту атрымаць чын калежскага рэгістратара (самы нізкі чын) і заняць дробную пасаду сярод чыноўнікаў Мінскай губерні, але па прычыне адсутнасці гімназічнай адукацыі Скірмунт не атрымаў ні пасады, ні нават чын. 10 год шукалі ў Рызе і не знайшлі ніякіх дакументаў, што Скірмунт там скончыў гімназію. Ну как-то так)). // А спасылкі на журналісцкую публікацыю ў газеце "Беларусь сегодня"... // Ну, чытайце Юркоўскага.--[[Удзельнік:Pracar|Pracar]] ([[Размовы з удзельнікам:Pracar|размовы]]) 19:41, 8 сакавіка 2017 (+03)
:::::Вялікі дзякуй, цікавая інфармацыя. Мне здаецца, яна не была б лішняй і ў артыкуле. Думаю, у інтэрнэце на беларускай ці рускай мовах яе нідзе няма.--[[Удзельнік:Hanylka|Hanylka]] ([[Размовы з удзельнікам:Hanylka|размовы]]) 21:54, 8 сакавіка 2017 (+03)