Янка Запруднік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
 
==Творчая і навуковая дзейнасць==
Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка прысвечана гісторыі Беларусі, жыццю беларускага народа.
 
Яго высновы адрозніваліся ад канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці, якая існавала ў [[БССР]]. У працах "Савецкія канцэпцыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага" ("Запісы", 1974, кн. 12) і "Дзяржаўнасць Беларусі ў дасавецкую пару" ("Запісы", 1977, кн. 15) аспрэчваецца сцвярджэнне савецкіх гісторыкаў аб тым, што беларускі народ упершыню прыступіў да стварэння сваёй дзяржавы толькі пры савецкай уладзе. Янка Запруднік падкрэсліваў, што [[Першы Усебеларускі з'езд]] – важная веха дзяржаўнага будаўніцтва, разглядаў абвяшчэнне [[БНР]] як акт аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, паказваў уплыў беларускага нацыянальнага руху на ўтварэнне БССР, якая ўзнікла ў процівагу БНР. Апублікаваў у доказ гэтага дакументы і матэрыялы З’езда ("Запісы", 1963, кн. 2; 1964, кн. 3; 1964, кн. 4) і разам з Томасам Бэрдам – Устаўныя граматы БНР ("Запісы", 1975, кн. 13).
 
У шэрагу артыкулаў "Беларускага зборніка" (1956, кн. 4; 1957 кн. 8; 1958, кн. 9; 1959, кн. 10), "Belorussian Review" (1956, no. 3; 1957, no. 4-5; 1958, no. 6; 1957, no. 7) і інш. публікацыях зроблена выснова аб "чужым" паходжанні бальшавізму на Беларусі, завяршэнні канфлікту 1920-х гадоў "паміж беларускімі нацыянал-камуністамі і расейскімі бальшавікамі" масавымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі ў 1930-я гады, ператварэнні КПБ у правінцыяльную арганізацыю КПСС. Крытыкуецца нацыянальная палітыка КПСС і КПБ, ігнараванне нацыянальных беларускіх інтарэсаў, фармальнасць суверэнітэту БССР, абсалютная залежнасць ад партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР.
 
==Бібліяграфія==