Злучаныя Штаты Амерыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
[[Выява:USA Territorial Growth small.gif|thumb|left|360px]]
Паводле першага перапісу [[1790]], у краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За перыяд з [[1790]] па [[1815]] колькасць насельніцтва падвоілася, а да [[1860]] дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы [[19 ст.]] адбывалася міграцыя амерыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты Агая, [[штат Індыяна|Індыяна]], Ілінойс, Мічыган і Вісконсін, узрасло з 51 тыс. у [[1800]] да 6,9 млн у 1860. За той жа перыяд колькасць насельніцтва [[Новая Англія|Новай Англіі]] ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У 1790 у складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх астравоў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей ([[немцы]], [[валійцы]], [[французы]], [[швейцарцы]], [[галандцы]]). Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязменным да наплыву нямецкіх і [[ірландцы|ірландскіх]] імігрантаў у 1840-1850-х гадах. У 1790 афрыканцы, якія былі дастаўлены сюды ў якасці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводства ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасць у большасці штатаў увоз рабоў быў забаронены, і ў [[1808]] годзе [[Кангрэс ЗША]] заканадаўча замацаваў гэту забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасці паўночных штатаў атрымалі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы. {{далей}} [[Англа-амерыканская вайна 1812-1814]]
 
=== Гістарычныя даты ===
[[Файл:GezichtOpNieuwAmsterdam.jpg|thumb|[[Новы Амстэрмад]] (будучы Нью-Ёрк) каля 1650 года]]
* 1565 - іспанцы заснавалі першае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША - горад Сэнт-Агасін.
* 1585 - заснаванне калоніі Раанок - першая няўдалая спроба брытанскай каланізацыі Амерыкі.
* 1607 - заснавана першая пастаянная калонія англічан у Паўночнай Амерыцы - Джэймстаўн (Вірджынія).
* 1609 - іспанцы заснавалі Санта-Фэ - пачатак сур’ёзнага пашырэння іспанскай каланізацыі на Паўднёвым Захадзе сучасных ЗША.
* 1620 - заснавана першая ў Новай Англіі (гістачным цэнтры ЗША) калонія Плімут.
* 1623 - заснаванне калоніі Нью-Гэмпшыр.
* 1626 - Нідэрланды засноўваюць Новы Амстэрдам - сталіцу галандскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы, якая пазней стала Нью-Ёркам.
* 1630 - брытанскіе пурытанне заснавалі Калоніі Масачусэтскага заліва, сталіца якіх - Бостан - стала найбуйнейшым горадам брытанскіх калоній Паўночнай Амерыкі.
* 1634 - англійскія перасяленцы-каталікі заснавалі калонію Мэрылэнд.
* 1636 - баптысты, выгнаныя з калоніі Масачусэтскага заліва, заснавалі калонію Рой-Айлэнд.
* 1638 - шведы заснавалі сваю калонію Новая Швецыя на тэрыторіі сучаснага штата Дэлавэр. Меней чым праз 20 год калонія пераходзіць пал кантроль Нідэрландаў.
* 1638 - заснаванне калоніі Канэктыкут выхадцамі з Калоніі Масачусэтскага заліва.
 
== Дзяржаўна-палітычны лад ==