Генацыд армян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 108:
Першая фаза дэпартацыі пачалася з высылання армян {{нп3|Сюлейманлы|Зейтуна|ru|Сюлейманлы}} і {{нп3|Дзёрт'ёл|Дзёрт'ёла|ru|Дёртъёл}} ў пачатку красавіка [[1915]] года. [[24 красавіка]] былі арыштавана і дэпартавана армянская эліта [[Стамбул]]а, пад дэпартацыі падпала таксама армянскае насельніцтва [[Горад Іскендэрун|Александрэты]] і [[Адана|Аданы]]. [[9 мая]] ўрад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] прыняў рашэнне выслаць армян усходняй [[Малая Азія|Анатоліі]] з месцаў кампактнага жыцця. З-за боязяў, што армяне могуць супрацоўнічаць з рускай арміяй, высыланне павінна была здзяйсняцца на поўдзень, аднак у хаосе вайны гэты загад не быў выкананы. Пасля ванскага паўстання пачалася чацвёртая фаза дэпартацый, паводле якой павінны былі быць высланы ўсе армяне, якія жылі ў прымежных раёнах і Кілікіі<ref name="A Question of Genocide, 276-284" />.
 
[[26 мая]] [[1915]] года [[Мехмед Талаат-паша|Талаат]] прадставіў «''Закон пра дэпартацыю''», прысвечаны барацьбе з выступоўцамі супраць урада ў мірны час. Закон быў зацверджаны меджлісам [[30 мая]] [[1915]] года. Хоць армяне там не згадваліся, было ясна, што закон быў напісаны пра іх. [[21 чэрвеня]] [[1915]], падчас апошняга акта дэпартацыі, Талаат загадаў выслаць «''усіх армян без выключэнняў''», якія жылі ў дзесяці правінцыях усходняга рэгіёна Асманскай імперыі, з выняткам тых, хто быў прызнаны карысным для дзяржавы. Дэпартацыя здзяйснялася згодна тром прынцыпам: 1) «''прынцып дзесяці працэнтаў''», паводле якога армяне не павінны былі перавышаць 10  % ад мусульман у рэгіёне, 2) колькасць дамоў дэпартаваных не павінна было перавышаць пяцідзесяці, 3) дэпартаваным забаранялася змяняць месцы іх прызначэння. Армянам забаранялася адкрываць уласныя школы, армянскія вёскі павінны былі знаходзіцца на адлегласці не менш за пяць гадзін язды адна ад адной. Нягледзячы на вымогу дэпартаваць усіх армян без вынятку, значная частка армянскага насельніцтва Стамбула і Эдзірне не была выслана з боязі, што замежныя грамадзяне стануць сведкамі гэтага працэсу. Армянскае насельніцтва Ізміра было выратавана губернатарам Рахмі-беем, які лічыў, што высыланне армян нанясе смяротны ўдар па гандлі ў горадзе. [[5 ліпеня]] межы дэпартацыі былі яшчэ раз пашыраны за кошт заходніх правінцый ([[Анкара]], [[Эскішэхір]] і г. д.), {{нп3|[[Горад Кіркук|Кіркука|ru|Киркук}}]], {{нп3|[[горад Масул|Масула|ru|Мосул}}]], даліны [[Еўфрат]]а іпр. [[13 ліпеня]] [[1915]] года Талаат заявіў, што дэпартацыя была праведзена для «''канчатковага рашэння армянскага пытання''», што фактычна азначала знішчэнне праблемы армян у Асманскай імперыі<ref name="A Question of Genocide, 276-284" />.
 
=== Першыя дэпартацыі ===