Радаслаў Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў снежні 1918 падаўся на Украіну, далучыўся да расійскай Добраахвотнай арміі ген. А. Дзянікіна. У снежні 1920 вярнуўся на Случчыну. Удзельнік [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] [[1920]]. Увосень 1920 падчас палескага паходу генерала [[С. Булак-Балаховіч]]а, разам з [[П. Аляксюк|П. Алексюком]], бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэту, з'яўляўся "міністрам асьветы" ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча.
 
З [[1921]] у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1924-36, з перапынкам).
 
У другой палове 1920-х г. рэзка змяніў свой палітычны курс. У лютым 1924 стаў адным з закладчыкаў праўрадавага [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства]], а пасля яго распаду — супрацоўнік [[КП(б)Б]] і [[КПЗБ]], куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі; член кіраўніцтва [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], старшыня [[ТБШ|Таварыства беларускай школы]], Беларускага дабрачыннага таварыства і дырэктар Беларускага кааператыўнага банку ў [[Вільня|Вільні]], цераз які праходзілі з [[СССР]] грошы, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ (1925-1926); член КПЗБ (1926). У студзені [[1927]] арыштаваны і абвінавачаны па працэсе Грамады, у астрозе мяняе свае палітычныя погляды і робіцца арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928-1936). На судовым працэсе супраць Грамады апраўданы. Настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху, якія ў маі [[1934]] - снеж. [[1935]] правялі над ім грамадскі суд. Пад псеўданімам {{вызн2|1=Эра}} друкаваўся ў беларускіх кнігах-календарах, газеце «Родны край» ([[1933]]-36). У 1936 вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у [[Лодзь]].