Павел Вінаградаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3:
 
== Грамадская дзейнасць ==
З’яўляўся сябрам моладзевай арганізацыі [[“Зубр”]], да 2010-га года – актывіст грамадзянскай ініцыятывы [[Еўрапейская Беларусь|“Еўрапейская Беларусь]]”, з [[2010]]-га года далучыўся да кампаніі “[[Гавары праўду]]”. Актывіст моладзёжнага крыла кампаніі «[[Гавары праўду]]!» — «[[Zmena]]».
 
== Храналогія пераследу ==
За палітычную дзейнасць затрымліваўся міліцыяй. Першае затрыманне адбылося у [[2007]] г. на акцыі супраць адмены сацыяльных ільготаў. Асуданы на 5 сутак арышту.
У 2008 г. з’яўляўся фігурантам “Справы 14-ці” па арт. 342 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|КК]], якая была заведзеная за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы<ref>http://archive.is/q9LEl#selection-1047.0-1051.875У </ref>. [[Amnesty International]] абвясціла яго вязнем сумлення і заклікала да адмены прысуду<ref>http://spring96.org/be/news/83492</ref>.
 
На выбарах-[[2010]] Павел Вінаградаў быў адным з актыўных сяброў ініцыятыўнай групы і перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты [[Уладзімір Пракопавіч Някляеў|Уладзіміра Някляева]]. Арыштаваны ў ноч на 5 студзеня 2011-га года. Прад’яўлена спачатку абвінавачванне па чч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і ўдел у масавых беспарадках), затым засталося абвінавачванне толькі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|КК]]). Утрымліваўся пад вартай у [[Следчы ізалятар|СІЗА]] № 1 [[Мінск|Мінска]] (вул. [[Вуліца Валадарскага, Мінск|Валадарскага]], 2). [[5 мая|5]]-га траўня [[2011]]-га года асуджаны на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму<ref>Аляксандр Тамковіч Жыццё пасля кратаў — Смоленск: Родина, 2013. — 294 с. — ISBN 978-985-6025-25-2</ref>. Для адбывання гэтага тэрміну быў пераведзены ў калонію г. Івацэвічы, вядомую пад назвай “Воўчыя норы”<ref>https://palitviazni.info/viazen/pawal-winahradau</ref>.
 
Вызвалены [[14 верасня|14-га верасня]] [[2011]]-га года згодна з указам прэзідэнта аб памілаванні.
 
[[10 красавіка|10-га красавіка]] [[2012]]-га суд Маскоўскага раёна Мінска вынес рашэнне аб прэвентыўным наглядзе тэрмінам на два гады за Паўлам Вінаградавым у сувязі з неаднаразовымі затрыманнямі і адміністрацыйнымі арыштамі<ref>https://zapraudu.info/alyaksandr-tamkovich-zmeny-i-zmena/ </ref>.
 
Прэвентыўны нагляд з Вінаградава быў зняты [[2 лістапада]] [[2015]] года, пасля чаго актывіст быў пастаўлены на ўлік у Маскоўскім РУУС<ref>http://naviny.by/rubrics/society/2016/06/07/ic_news_116_476207</ref>.
 
7 чэрвеня [[2016]] годза Суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста апазіцыі Паўла Вінаградава<ref>http://naviny.by/rubrics/society/2016/06/07/ic_news_116_476207 </ref>.У абарону Паўла напрыканцы чэрвеня [[2016]] г. выступіла [[Amnesty International]] , патрабуючы ад беларускіх уладаў скасаваць накладзены на яго прэвентыўны нагляд як незаконны, паколькі ён звязаны з ажыццяўленнем яго права на свабоду мірных сходаў<ref>http://spring96.org/be/news/83835</ref>.
{{зноскі}}
<references />
 
{{няма катэгорый}}
{{ізаляваны артыкул}}