Генацыд армян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 297:
Адным з вядучых армянскіх паэтаў, загінулых у 1915 годзе, быў {{нп3|Сіяманта|Сіяманта|ru|Сиаманто}}. Іншы буйны паэт, {{нп3|Даніел Рыгоравіч Варужан|Даніел Варужан|ru|Варужан, Даниел Григорьевич}}, таксама быў арыштаваны 24 красавіка, пазней закатаваны і забіты 19 жніўня. Многія вершы [[Егішэ Чарэнц]]а, які нарадзіўся ў [[Карс]]е і перажыў 1915 год у складзе руху супраціўлення, апісваюць жахі разні. Самы вядомы літаратурны твор на тэму генацыду армян — раман [[Франц Верфель|Франца Верфеля]] «''[[Сорак дзён Муса-Дага]]''».
 
Першы помнік, прысвечаны масавым забойствам армян, быў пастаўлены ў выглядзе капліцы ў 1950-х гадах на тэрыторыі армянскага каталікасата ў горадзе Антэліяс, [[Ліван]]. У 1965 годзе на тэрыторыі каталікасата ў [[Эчміядзінскі манастыр|Эчміядзіне]] быў збудаваны помнік ахвярам генацыду, які складаецца са шматлікіх {{нп3|Хачкар|хачкараў|ru|Хачкар}}[[хачкар]]аў. У 1990 годзе памятная капліца была пабудавана ў сірыйскай пустыні Дэр Зор, якая да цяперашняга часу з'яўляецца адзіным помнікам, што стаіць на месцы, злучаным з забойствамі армян<ref name="Encyclopedia of genocide, 102-104">{{Кніга:Israel W. Charny:Encyclopedia of genocide|102-104|volume=1}}</ref>. У [[1967]] годзе, праз два гады пасля таго, як у 50-я ўгодкі падзей у [[Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Савецкай Арменіі]] прайшлі {{нп3|Дэманстрацыі ў Ерэване, 1965|масавыя несанкцыянаваныя дэманстрацыі|en|1965 Yerevan demonstrations}}, у [[Ерэван]]е на ўзгорку Цыцэрнакаберд («''Ластаўчына крэпасць''») была завершана пабудова мемарыяльнага комплексу. Сёння Цыцэрнакаберд з'яўляецца месцам паломніцтва для армян і ўспрымаецца грамадскай думкай як універсальны помнік армянскаму генацыду<ref name="Encyclopedia of genocide, 102-104" /><ref name="Totten, 21">Samuel Totten, Paul Robert Bartrop, Steven L. Jacobs (eds.) Dictionary of Genocide. Greenwood Publishing Group, 2008, ISBN 0-313-34642-9, p. 21.</ref>.
 
== Юрыдычны бок ==