Мая Міхайлаўна Яніцкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
шаблон
Радок 1:
{{Вучоны}}
{{цёзкі2|Яніцкая}}
'''Мая Міхайлаўна Яніцкая''' ({{ДН|22|5|1931}}, хутар Валянцінава, [[Плешчаніцкі раён|Плешчаніцкі]], цяпер {{МН|Лагойскі раён|ў Лагойскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]]) — беларускі мастацтвазнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1974). Сябра Беларускага саюза мастакоў (1975).
 
== Біяграфія ==
Скончыла Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю ў [[Горад Масква|Маскве]] (1955), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі па спецыяльнасці выяўленчае мастацтва (1970). У 1971-74 гг. малодшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ [[НАН Беларусі]], у 1974-77 гг. у выдавецтве «[[Беларуская энцыклапедыя]]» (у 1975-76 гг. загадчык рэдакцыі "«Збор помнікаў гісторыі і культуры Белару­сь»). З 1978 г. старшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі, з 1991 г. — Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны, з 1997 г. — рэдакцыі мультымедыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры. Даследуе гісторыю беларускай культуры, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Aўтар кніг «Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.)» (1977), «Вытокі шкларобства Беларусі» (1980), «Фёдар Зільберт» (1980, творчы партрэт мастака-кераміста), «Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатку XX стст.» (1984), «Людміла Мягкова» (1984, творчы партрэт мастака), «Гісторыя шкляной вясёлкі» (1986), «Художественное стекло Со­ветской Белоруссии» (1989). Першы аўтар фундаментальных артыкулаў па гісторыі роз­ных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастац­тва ў шэрагу энцыклапедычных выданняў. Адзін з аўтараў, навуковых рэдактараў і член рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культу­ры Беларусі» (1984-88) і серыйнага навуковага выдання «Вяртанне-1», «Вяртанне-2», «Вяртанне-3», «Вяртанне-4» (1992-97), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастац­тва» (т. 1-6, 1987-94), а таксама першага мультымедыйнага выдання Беларускага інстытута праблем культуры «Беларуская куль­тура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000). Аўтар шматлікіх артыкулаў у перыядычных выданнях Беларусі і Расіі, прысвечаных агляду выстаў розных відаў сучаснага беларускага мастацтва, аналізу твораў персанальных выстаў сучасных мастакоў Беларусі, а таксама складальнік каталогаў гэтых выстаў. Складальнік раздзела «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» да альбома-каталога «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» (2003).
 
== Літаратура ==