Алесь Суша (культуролаг): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 11:
Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай царквы]]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.
 
Аўтар больш 350 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Адзін з распрацоўшчыкаў асноўных прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).
 
Член журы: рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), “Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі “Культура” (2016); конкурсу творчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017), конкурсу даследчых работ вучняў – Скарына і праваслаўная царква (2016–2017).
 
Адзін з арганізатараў і каарданатаркаардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.
 
== Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ==
Радок 61:
 
== Удзел у факсімільным узнаўленні беларускіх кніжных помнікаў ==
Алесь Суша з'яўляецца непасрэдным удзельнікам прац па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
* 2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
* 2012 — [[Полацкае Евангелле]] (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;