Кыргызстан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя асобы: -1, ёсць у арт. Кіргізы
→‎Геаграфія: дапаўненне
Радок 65:
Уся тэрыторыя рэспублікі ляжыць вышэй 500 м над узроўнем мора; больш за 1/2 яе размяшчаецца на вышынях ад 1000 да 3000 м і прыкладна 1/3 — на вышынях ад 3000 да 4000 м. Горныя хрыбты займаюць каля 1/4 тэрыторыі і распасціраюцца паралельнымі ланцугамі пераважна ў шыротным кірунку. Галоўныя хрыбты Цянь-Шаня збліжаюцца на ўсходзе, у раёне Мерыдыянальнага хрыбта і ствараюць магутны горны вузел. На мяжы з [[Кітай|Кітаем]] уздымаецца [[пік Перамогі]] (7439 м). Масіў Акшыйрак аддзяляе ад Цэнтральнага Цянь-Шаня Унутраны Цянь-Шань, апраўлены з поўдня хрыбтом Какшалтаў (пік Данкова, 5982 м), з поўначы — хрыбтамі Тэрскей-Алатау і Кыргізскім, з паўднёвага захаду — хрыбтом Ферганскім. Ва Унутраным Цянь-Шане — хрыбты з альпійскімі формамі рэльефу; падзеленыя далінамі і катлавінамі. На поўнач ад хрыбта Тэрскей-Алатау, паміж ім і хрыбтом Кунгей-Алатау, знаходзіцца Ісык-Кульская катлавіна з возерам [[возера Ісык-Куль|Ісык-Куль]].
 
Заходняя частка Кыргызстана размешчана ў межах Заходняга Цянь-Шаня. Важнейшыя араграфічныя элементы — [[Талаская даліна]], хрыбты Таласкі Алатау і Чаткальскі. На паўднёвым захадзе ў межы Кыргызстана ўваходзяць паўночная, усходняя і паўднёвая ўскраіны Ферганскай катлавіны з перадгор'ямі і прылеглымі часткамі падгорных раўнін (адыры). На поўдні Кыргызстану належаць паўночны схіл [[Туркестанскі хрыбет|Туркестанскага хрыбта]], [[Алайскі хрыбет]], Алайская даліна і паўночны схіл [[Заалайскі хрыбет|Заалайскага хрыбта]] ([[пік Леніна]], 7134 м), які складае паўночную ўскраіну Паміра. [[Тактагульскае вадасховішча]].
 
Рэкі належаць басейнам [[Аральскае мора|Аральскага мора]] (76,5 % плошчы Кыргызстана), [[рака Тарым|Тарыма]] (12,4 %), [[возера Ісык-Куль|Ісык-Куля]] (10,8 %) і [[возера Балхаш|Балхаша]] (0,3 %). Сярэдні гадавы сцёк ўсіх рэк 52 км³. Найбуйнейшая рака Кыргызстана — [[рака Нарын|Нарын]], якая, зліваючыся з ракой [[рака Карадар'я|Карадар'я]], утварае раку [[рака Сырдар'я|Сырдар'я]]. Галоўныя прытокі Нарына — Атбашы, Алабука, Кёкёмерэн, Карадар'і — Каракульджа, Ясы, Кугарт (сцякаюць з [[Ферганскі хрыбет|Ферганскага хрыбта]]), Тар, Куршаб (з [[Алайскі хрыбет|Алайскага хрыбта]]). Буйная рака паўночнага Кыргызстана — [[рака Чу|Чу]], паўночна-заходняга — [[рака Талас|Талас]], крайняга поўдня — [[рака Кызылсу, прыток Вахша|Кызылсу]] (цячэ па Алайскай даліне). З рэк, якія ўпадаюць у [[возера Ісык-Куль]], больш значныя — Джэргалан і Цюп. Рэкі Сарыджаз, Узенгугуш, Аксай (на ўсходзе рэспублікі) адносяцца да басейна Тарыма. Толькі рака Каркара, якая бярэ пачатак з усходняй часткі Тэрскей-Алатау, належыць да сістэмы ракі [[рака Ілі|Ілі]]. Рэкі, якія пачынаюцца ў высакагор'ях, маюць пераважна ледавіковае і снегавое жыўленне, разводдзе — гадовае. Невялікія рэкі, якія бяруць пачатак у больш нізкіх вышынных паясах, жывяцца грунтовымі водамі, а таксама талымі снежнымі і дажджавымі водамі. Рэкі маюць вялікае энергетычнае і ірыгацыйнае значэнне.
 
У Кыргызстане каля 3 тыс. азёр. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ва ўпадзінах тэктанічнага паходжання — [[возера Ісык-Куль|Ісык-Куль]] (адно з найвялікшых высакагорных азёр свету), Сонкёль, Чатыркёль. [[Тактагульскае вадасховішча]].
 
== Дачыненні з Беларуссю ==