Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 14:
|дата смерці =
|месца смерці =
|бацька = Уладзімір Міхайлавіч Лябедзька<ref>[А.Тамковіч. Супраць плыні. 2011г.]</ref>.
|бацька =
|маці = Марыя Іванаўна Лябедзька<ref>[А.Тамковіч. Супраць плыні. 2011г.]</ref>.
|маці =
|муж =
|жонка = Святлана<ref>[http://www.nv-online.info/by/157/printed/28222/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B0-%D0%9B%D1%8F%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%BA%D0%B0-%C2%AB%D0%97-%D0%BC%D1%83%D0%B6%D0%B0%D0%BC-%D1%85%D0%BE%D1%87%D1%83%D1%86%D1%8C-%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%86%D0%B0-%D0%BD%D0%B5-%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D1%96-%D0%B7%D0%B0-%D1%9E%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB-%D1%83-%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-19-%D1%81%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D1%8F-%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D1%96-%D0%B7%D0%B0-%D1%9E%D1%81%D1%8E-%D1%8F%D0%B3%D0%BE-%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D1%8F%D0%BA-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0%C2%BB.htm. Святлана Лябедзька: «З мужам хочуць расквітацца не столькі за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня, колькі за ўсю яго дзейнасць як палітыка...»]</ref>.
|жонка =
|дзеці = сын Арцём.
|узнагароды і прэміі =
|сайт =
Радок 25:
}}
 
'''Анато́ль Уладзі́міравіч Лябе́дзька''' ({{ДН|27|6|1961}}, в. [[Вёска Трылес|Трылес]], [[Стаўбцоўскі раён]], [[Мінская вобласць]], [[БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] палітычны дзеяч, старшыня [[АГП|Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі]] (АГП), [[Палітычныя зняволеныя|палітвязень Беларусі]], вязень сумлення.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў школу у 1978 г. Пасля няўдалай спробы паступлення ў інстытут працаваў механізатарам у калгасе імя Суворава ў сваім раёне. У 1980-м паступіў у Мінскі пэдагагічны інстытут на факультэт гісторыі і францускай мовы, які скончыў у 1985 г.
 
Жанаты, мае сына <ref>[Тамковіч А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — 2013. — г.Смаленск , "Смоленская городская типография". — С.579-584. — ББК 84, УДК 823]</ref>.
 
З 1985 па 1987 г. служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў намеснікам дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната на Гарадзеншчыне<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька] </ref>.
==== Палітычная дзейнасць ====
У 1990 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га склікання, займаў пасаду намесніка старшыні Камісіі ВС па справах моладзі. У 1992 г. стварыў Беларускую асацыяцыю маладых палітыкаў і быў абраны яе кіраўніком. У 1993 г. скончыў юрыдычны факультэт БДУ<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
Падчас выбараў прэыдэнта 1994 г. працаваў у камандзе А. Лукашэнкі, сыйшоў з-за канфлікту, уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП). У 1995 г. пераабраны ў ВС 13-га склікання, быў намеснікам старшыні Камісіі па міжнародных справах.
 
У лістападзе 1996 г. рэфэрэндум не прызнаў і пры роспуску Вярхоўнага Савету ў Нацыянальны Сход перайсці адмовіўся <ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
З 2000 году - старшыня А'бяднанай грамадзянскай партыі<ref>[А.Лябедзька 108 дзён і начэй ў засценках КДБ. Дзённік палітычнага закладніка (Бібліятэка Свабоды.ХХІ стагоддьзе) -Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2013.434с. ISBN 987-0-929849-63-8]</ref>.
 
На Кангрэсе дэмакратычных сіл у 2005 г. саступіў на некалькі галасоў А. Мілінкевічу, і не стаў адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта 2006 г. Балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2008 г., але прайграў.
 
У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у камандзе кандыдата ад АГП – свайго намесніка Яраслава Раманчука<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька] </ref>.
 
Меў сяброўскія і партнёрскія адносіны з Барысам Нямцовым. У 2013 г. Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Рэспубліканская партыя Расіі - Партыя народнай свабоды (РПР-ПАРНАС) прызналі сябе дружалюбнымі партыямі і заявілі аб намерах цесна супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў<ref>[http://www.nv-online.info/by/374/politics/62008/ Анатолий Лебедько и Борис Немцов ударили по рукам]</ref>.
 
У 2012 годзе АГП удалося зарэгістраваць больш за трыццаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аднак за некалькі тыдняў да выбараў АГП, як і іншая буйная апазіцыйная партыя, Беларускі народны фронт (БНФ), адклікала сваіх кандыдатаў, тым самым у чарговы раз вырашыўшы байкатаваць выбары. Па словах Лябедзькі, гэта рашэнне было прынята, паколькі ўлады адмовіліся выпускаць палітвязняў, адмяніць датэрміновае галасаванне і ўвесці членаў апазіцыі ў выбарчыя камісіі<ref>[https://lenta.ru/lib/14164238/ Лебедько, Анатолий]</ref>.
=== Пераслед за палітычную дзейнасць ===
Шмат разоў трапляў пад рэпрэсіі ўладаў за сваю палітычную дзейнасць. Некалькі разоў быў абвінавачаны ў паклёпе на дзеючага прэзыдэнта, быў збіты каля свайго дома невядомымі ў масках<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
У 1990-1999 гг. пяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных матывах<ref>[http://slounik.org/80166.html Лебедько Анатолий (Лябедзька Анатоль, Labiedźka Anatol)] </ref>.
 
19 кастрычніка 2004 г. разам з Міколам Статкевічам і Паўлам Севярынцам быў арыштаваны за ўдзел у пратэстных акцыях супраць рэфэрэндуму, які дазволіў А. Лукашэнку балатавацца на трэці тэрмін. Пры затрыманні быў моцна збіты міліцыяй (трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі рэбраў і пашкоджаннямі ўнутраных органаў)<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
У 2006 годзе пасля выбарчай кампаніі, падчас акцый пратэстаў (намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы), 21 сакавіка на праспекце Незалежнасці Лябедзька (давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча ) быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Суд пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак<ref>[Верым! Можам! Пераможам!: падзеі Менскай вясны - 2006: Кроніка, дакументы,сьведчаньні /укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. -- Менск, 2006. -- 184 стар. / ст.96.]</ref>.
 
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў (Плошча-2010) быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 г. у Мінску і змешчаны ў СІЗА КДБ. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках<ref>[А.Тамковіч. Супраць плыні. - 2011. С.76-88.]</ref>.
 
11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Лябедзьку вязнем сумлення<ref>[https://amnesty.org.ru/node/1677/ ПРЕСС-РЕЛИЗ]</ref>.
 
6 сакавіка 2011 г. Анатоль Лябедзка быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе<ref>[А.Тамковіч. Супраць плыні. - 2011. С.76-88.]</ref>.
 
23 жніўня 2011 г. крымінальная справа супраць А. Лябедзькі была спыненая<ref>[Адзін дзень палітвязня 2009-2011. (Бібліятэка Свабоды.ХХІ стагоддьзе) -Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2011, с.328. ISBN 978-0-929849-42-3.]</ref>.
 
2017 год -- падчас сацыяльных пратэстаў, пасля завяршэнне "Маршу недармаедаў" 10 сакавіка ў Маладэчна пачаліся затрыманні актывістаў. Сярод іх быў Анатоль Лябедзька. 11 сакавіка ў Маладэчанскім раённым судзе лідар АГП атрымаў 15 сутак арышту<ref>[http://spring96.org/be/news/86153 У Маладэчне прайшлі суды за "Марш недармаедаў" (спіс асуджаных).]</ref>.
{{зноскі}}
 
 
 
 
 
 
 
== Спасылкі ==