Ланцэтнікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
== Апісанне ==
Упершыню лэнцэтнік быў апісаны заолагам [[П. С. Палас]]ам у [[1774]] годзе, які прыняў яго за [[малюскі|малюска]] і назваў «ланцэтападобным слізнем». Толькі праз 60 год, пасля вывучэння яго будовы, была прызнана прыналежнасць ланцэтніка да [[хордавыя|хордавых]] жывёл.
Апісаны П. С. Паласам (1774).
 
Даўжыня да 8  см. Цела рыбападобнае, завостранае з абодвух канцоў, паўпразрыстае, ружаватага колеру. Уздоўж спіннога і брушнога бакоў, уключаючы хвост, праходзіць складка скуры, якая ўтварае плаўнік. Спінны плаўнік пераходзіць у хваставы, які мае форму ланцэта (адсюль назва). Уздоўж ніжняга края хваста ідзе падхваставы плаўнік, а ўздоўж бакавых краёў бруха — правая і левая метаплеўральныя складкі. На ніжнім баку пярэдняга канца цела ёсць акружаная шчупальцамі вялікая адтуліна перадротавай поласці, ля пачатку падхваставога плаўніка — вывадная адтуліна каляжабернай поласці, ля пачатку хваставога плаўніка — анальная адтуліна.
 
== Пашырэнне ==