Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дадаў фотаздымак
др Дадаў спасылку на артыкул пра фатографа Уладзіміра Сапагова
Радок 23:
== Біяграфія ==
У [[1977]] скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]]. З [[1981]] працаваў у газеце «[[Літаратура і мастацтва]]», у [[1987]]—[[1992]] у часопісе «Крыніца» («Родник»), у [[1992]]—[[1998]] — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у [[1998]]—[[2002]] — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Дз. Сахарава.
[[File:Sidarevic1998.jpg|thumb|Анатоль Сідарэвіч выступае на мітынгу, прысвечаным 80-ым ўгодкам БНР, 25 сакавіка 1998 года ў Мінску. Фота [[Уладзімір Сапагоў|Уладзіміра Сапагова]]]]
Адзін з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады). Аўтар навуковых прац і шматлікіх артыкулаў.<ref>{{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 558</ref>
Падрыхтаваў да друку кнігі твораў А. Луцкевіча «Да гісторыі беларускага руху» (2003; 2-е папраўленае і дапоўненае выданне — 2010), «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва» (2006), «Барацьба за вызваленне» (2009). Таксама падрыхтаваў да друку зборнік «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні» (2007).