Сонца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 149:
Назіраны з Зямлі шлях Сонца па [[Нябесная сфера|нябеснай сферы]] змяняецца на працягу года. Шлях, што апісваецца на працягу года тым пунктам, які займае Сонца на небе ў вызначаны зададзены час, называецца аналемай і мае форму лічбы 8, выцягнутай уздоўж восі поўнач-поўдзень. Самая прыкметная варыяцыя ў бачным становішчы Сонца на небе — яго ваганне ўздоўж напрамку поўнач-поўдзень з амплітудай 47° (выкліканае нахіленнем плоскасці [[Экліптыка|экліптыкі]] да плоскасці [[Нябесны экватар|нябеснага экватара]], роўным 23,5°). Існуе таксама іншая кампанента гэтай варыяцыі, накіраваная ўздоўж восі ўсход-захад і выкліканая павелічэннем хуткасці арбітальнага руху Зямлі пры яе набліжэнні да [[Перыгелій|перыгелія]] і памяншэннем — пры набліжэнні да [[Афелій|афелія]]. Першы з гэтых рухаў (поўнач-поўдзень) з'яўляецца прычынай змены пор года.
 
[[Зямля (планета)|Зямля]] праходзіць праз пункт афелія на пачатку [[Ліпень|ліпеня]] і аддаляецца ад Сонца на адлегласць 152 млн км, а праз пункт перыгелія — на пачатку [[Студзень|студзеня]] і набліжаецца да Сонца на адлегласць 147 млн кмrefкм<ref>[http://www.windows.ucar.edu/tour/link=/physical_science/physics/mechanics/orbit/perihelion_aphelion.html&edu=high Windows to the Universe]</ref>. Бачны дыяметр Сонца паміж гэтымі двума датамі змяняецца на 3 %<ref>{{cite web|url=http://www.astronet.ru/db/msg/1235387|title=Перигелий и афелий|work=Астронет|archiveurl=http://www.webcitation.org/60qCIyAYZ|archivedate=2011-08-11}}</ref>. Паколькі розніца ў адлегласці складае прыкладна 5 млн км, то ў афеліі Зямля атрымлівае прыкладна на 7 % менш цяпла. Такім чынам, [[Зіма|зімы]] ў [[Паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] трохі цяплей, чым у паўднёвым, а [[лета]] трохі больш прахалоднае.
 
Сонца — магнітаактыўная зорка. Яна валодае моцным [[Магнітнае поле|магнітным полем]], [[напружанасць магнітнага поля|напружанасць]] якога змяняецца з часам. Яно змяняе кірунак прыблізна кожныя 11 гадоў, падчас [[Сонечная актыўнасць|сонечнага максімуму]]. Варыяцыі магнітнага поля Сонца выклікаюць разнастайныя эфекты, сукупнасць якіх называецца сонечнай актыўнасцю і ўключае ў сябе такія з'явы, як [[сонечныя плямы]], [[Сонечная ўспышка|сонечныя ўспышкі]], варыяцыі [[Сонечны вецер|сонечнага ветру]] і г. д., а на Зямлі выклікае [[Палярнае ззянне|палярныя ззянні]] ў высокіх і сярэдніх шыротах і геамагнітныя буры, якія негатыўна адбіваюцца на працы сродкаў сувязі, сродкаў перадачы электраэнергіі, а таксама негатыўна ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы (выклікаюць [[галаўны боль]] і дрэннае самаадчуванне ў людзей, адчувальных да магнітных бур)<ref>{{cite news|url=http://eco.ria.ru/documents/20091030/191289322.html|title=Магнитные бури: природа и влияние на человека. Справка|date=30 октября 2009|publisher=РИА Новости|accessdate=2012-06-07}}</ref><ref>[http://www.iki.rssi.ru/books/2010tarusa-med.pdf Бреус Т. К. Космическая и земная погода и их влияние на здоровье и самочувствие людей. В книге «Методы нелинейного анализа в кардиологии и онкологии. Физические подходы и клиническая практика». УНИВЕРСИТЕТ КНИЖНЫЙ ДОМ, Москва 2010 (pdf, 6,3Mb)]</ref>. Мяркуецца, што сонечная актыўнасць гуляла вялікую ролю ў фарміраванні і развіцці Сонечнай сістэмы. Яна таксама аказвае ўплыў на структуру зямной атмасферы.