[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінкі
Радок 15:
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[М. Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.
 
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду [[Род Друцкіх|роду Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга [[Друцкае княства|Друцкага княства]].
 
Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам [[Троя|Троі]]<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".</ref>.
 
{{зноскі}}