Эманюэль Макрон: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Эмануэль Макрон '''Эмануэль Макрон''' ({{lang-fr|Emmanuel Macro...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:40, 28 красавіка 2017

Эмануэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977, Ам'ен) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і лічбавых спраў у другім ўрадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года, удзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.

Эмануэль Макрон

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес. Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.

Макрон працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі з 2004 па 2008 год. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнню французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у Rothschild&Cie Banque.