Сяргей Мікалаевіч Скрабец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 80:
У снежні 2005 года ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] Сяргея Скрабца. Яе ўзначаліў родны брат палітыка, Аляксандр Скрабец. Сам Сяргей Скрабец у гэты час знаходзіўся ў СІЗА № 1 г. [[Мінск|Мінска]].<ref>https://www.svaboda.org/a/803731.html Сяргей Скрабец з-за кратаў падаў сьпіс ініцыятыўнай групы</ref> У канцы студзеня 2006 года здымае сваю кандыдатуру на карысць іншага прэтэндэнта - экс-рэктара [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] [[Аляксандр Казулін|Аляксандра Казуліна]].
 
У лютым 2007 года абвясціў аб намеры стварыць новы моладзевы дэмакратычны рух, правесці ўстаноўчую канферэнцыю новага апазіцыйнага моладзевага руху імя Кастуся Каліноўскага.<ref>http://nn.by/?c=ar&i=6773&p=1&c2=calmonprev&combo_calmonth=8&combo_calyear=2007 Сяргей Скрабец стварае моладзевы рух</ref>
 
15 красавіка 2007 г. на шостым з'ездзе [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)|Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада]] быў абраны ў Цэнтральную Раду і Выканаўчы камітэт партыі.