Сфагнавыя імхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
 
== Апісанне ==
Жоўта-зялёныя, бурыя ці чырванаватыя, двухдомныя або аднадомныя расліны. Сцёблы без рызоідаў, прамастойныя, з пучкападобна размешчанымі галінкамі, сабранымі на верхавінпы ў галоўку. Лісце мае 2 тыпы клетак — хларафіланосныя і ваданосныя, якія абумоўліваюць у імхоў высокую вільгацяёмістасць. Спарагоніі адзінкавыя, каробачка шарападобная. Мужчынскія і жаночыя гаметангіі на розных парастках.
 
Сцёблы сфагнавых імхоў галінуюцца: ад галоўнага сцябла ў бакі адыходзяць пучкі бакавых галін. Маладыя галіны, якія размяшчаюцца на верхавіне галоўнага сцябла, пакарочаныя і фарміруюць шчыльную галоўку. Бакавыя галінкі суседніх раслін пераплятаюцца паміж сабой. Таму сфагнавыя імхі ўтвараюць пругкі дыван. Верхавінай сцябла сфагнум кожны год нарастае ў даўжыню, а ніжняя частка сцябла паступова адмірае. У дарослай расліны сфагнавага імху адсутнічаюць рызоіды, і ваду яна паглынае ўсёй паверхняй цела.
 
Унутраная будова сцябла сфагнуму даволі простая. Звонку яно пакрыта некалькімі радамі мёртвых буйных клетак, якія маюць поры. Праз поры ўнутр клетак паступае вада. Таму гэтыя клеткі называюцца ваданоснымі. Далей размяшчаецца механічная тканка. У цэнтры сцябла — жывыя парэнхімныя клеткі, у якіх назапашваюцца пажыўныя рэчывы. Спецыяльныя праводзячыя элементы ў сфагнавых імхоў адсутнічаюць.
 
Лісты ў сфагнавых імхоў дробныя. Яны размяшчаюцца па спіралі на галоўным сцябле і на бакавых галінках. Лісты складаюцца з двух тыпаў клетак, размешчаных у адзін слой. Жывыя, вузкія, моцна выцягнутыя ў даўжыню клеткі, у якіх утрымліваюцца хларапла[[хларапласты]], размешчаны паміж вельмі буйнымі мёртвымі ваданоснымі клеткамі. У клетачных сценках ваданосных клетак ёсць поры. Праз гэтыя поры паступае вада, якая можа ў іх утрымлівацца. З-за вялікай колькасці ваданосных клетак у лістах і сцябле сфагнавы мох можа хутка ўбіраць вялікую колькасць вады (у 20—40 разоў большую за сваю сухую масу).
сты, размешчаны паміж вельмі буйнымі мёртвымі ваданоснымі клеткамі. У клетачных сценках ваданосных клетак ёсць поры. Праз гэтыя поры паступае вада, якая можа ў іх утрымлівацца. З-за вялікай колькасці ваданосных клетак у лістах і сцябле сфагнавы мох можа хутка ўбіраць вялікую колькасць вады (у 20—40 разоў большую за сваю сухую масу).
 
== Пашырэнне ==
Выдзяляецца больш за 300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя арктычных пустынь. На Беларусі 35 відаў. Найбольш вядомыя: сфагнум адагнуты (''Sphagnum recurvum''), вузкалісты (''Sphagnum angustifolium''), дуброўны (''Sphagnum nemoreum''), магеланскі (''Sphagnum magellanicum''). Трапляюцца на [[балота]]х (пераважна вярховых і пераходных), вільготных лугах і ў лясах.
 
Жоўта-зялёныя, бурыя ці чырванаватыя, двухдомныя або аднадомныя расліны. Дзярнінкі буйныя, мяккія, часта ўтвараюць суцэльнае покрыва. Сцёблы без рызоідаў, прамастойныя, з пучкападобна размешчанымі галінкамі, сабранымі на верхавінпы ў галоўку. Лісце мае 2 тыпы клетак — хларафіланосныя і ваданосныя, якія абумоўліваюць у імхоў высокую вільгацяёмістасць. Спарагоніі адзінкавыя, каробачка шарападобная. Мужчынскія і жаночыя гаметангіі на розных парастках. Штогод імхі нарастаюць верхавінкай, знізу адміраюць і ператвараюцца ў [[торф]]. Сфагнум магеланскі і буры (''Sphagnum fuscum'') — асноўныя торфаўтваральнікі на вярховых балотах умеранага пояса Паўночнага паўшар'я.
 
== Асаблівасці біялогіі ==