Ягайла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, перанос звестак паміж пунктамі, паслядоўны выклад падзей
→‎Барацьба за ўладу: стылявыя змены, дапаўненне
Радок 130:
Ягайла не адмаўляецца ад барацьбы. У 1381 годзе ён выкарыстоўвае мір з крыжакамі для здабыцця [[Горад Полацк|Полацка]], у выніку чаго ў кампаніі па ўсталяванні ў горадзе прыхільнага да Ягайлы брата [[Скіргайла|Скіргайлы]] удзельнічалі і тэўтонскія атрады<ref name=nasievich/>. Ужо ў маі—ліпені [[1382]] года Ягайла, скарыстаўшыся паўстаннем у Вільні сваіх прыхільнікаў а таксама незадаволеных антынямецкай палітыкай Кейстута купцоў, якая перашкаджала гандлю вяртае пры дапамозе тэўтонцаў спачатку Вільню, а затым і Трокі<ref name=SFM />. 3 жніўня 1382 года войска Кейстута, Вітаўта і [[Любарт]]а, з аднаго боку, і Ягайлы і магістра [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]] [[Вільгельм фон Фрымерсхайм|Вільгельма фон Фрымерсхайма]], з другога, сустрэліся каля [[Трокі|Трокаў]]. Кейстут і яго сын Вітаўт увайшлі у лагер для перагавораў, але былі падманутыя<ref>{{Кніга|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = Полымя|год = 1993|том = |старонкі = 119-120|старонак = 160|серыя = |isbn = 5-345-00627-Х|тыраж = }}</ref> і кінутыя вязнямі ў [[Крэўскі замак]], дзе, паводле звестак адных крыніц, у прыпадку адчаю сам на сябе наклаў рукі, а згодна з іншымі крыніцамі — быў задушаны па загаду Ягайлы (15 жніўня [[1382]] года). Казалі, што Ягайла загадаў утапіць і жонку Кейстута, [[Бірута, жонка Кейстута|Біруту]]. Пасля забойства Кейстута Ягайла, аднак, дэманстрацыйна аказаў Кейстуту пашану, зладзіўшы яму ўрачыстае пахаванне паводле паганскага зывачаю і запэўніў віленскае баярства ў сваёй невінаватасці, хоць ужо ў тыя часы пачалося распаўсюджванне чутак аб дачыненні Ягайлы да забойства Кейстута. [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]], у сваю чаргу, зняволены разам са сваім бацькам Кейстутам, паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне яму удалось уцячы ў Тэўтонскую крэпасць [[Замак Мальбарк|Марыенбург]]<ref name=nasievich2>{{Кніга|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = Полымя|год = 1993|том = |старонкі = 120|старонак = 160|серыя = |isbn = 5-345-00627-Х|тыраж = }}</ref>.
 
Ягайла сфармуляваў [[Дубіскі дагавор]], у якім дзякаваў рыцарам за дапамогу ў барацьбе з Кейстутам і Вітаўтам, абяцаючы канчатковае хрышчэнне Літвы цягам чатырох гадоў і перадачу ім [[Жамойць|Жамойці]] на захад ад ракі {{нп3|Рака Дубіса|Дубісы|ru|Дубиса}}, якая адасабляла Тэўтонскі ордэн у [[Прусія|Прусіі]] ад [[Лівонскі ордэн|яго адгалінавання]] ў [[Лівонія|Лівоніі]]. Аднак, калі Ягайла не ратыфікаваў дагавор, 30 ліпеня 1383 года рыцары абвясцілі Ягайлу вайну і ўварваліся ў Літву і захапілі Трокі<ref name="Urban">Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.173—174{{ref-en}}</ref>, з 3-тысячным войскам да іх далучыўся Вітаўт. 21 кастрычніка Вітаўт быў ахрышчаны па каталіцкім абрадзе пад імем Віганд і 30 студзеня [[1384]] года ў [[Кёнігсберг]]у заключыў [[Кёнігсбергскі дагавор, 1384|пісьмовы дагавор]] з крыжакамі, паводле якога ён станавіўся [[Васалітэт|васалам]] Ордэна як законны князь троцкі і перадаваў яму Жамойць да ракі [[Нявежа, Літва|Нявежы]] і Ковенскую вобласць<ref name="Sužiedėlis">''Sužiedėlis S''. Vytautas the Great // Encyclopedia Lituanica. — VI. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapoc(ius, 1970—1978. — P. 208—209{{ref-lt}}</ref>. У час гэтай барацьбы Ягайла таксама быў вымушаны прызнаць пераход Полацка пад уладаранне Андрэя Альгердавіча і прызнаў вяртанне ў ВКЛ Дзмітрыя Бранскага, хоць у той жа час з вымарачных вотчын<ref group="заўв.">Г. зн. вотчыны якія засталіся без гаспадара, пакінутыя пасля ўладальніка, памерлага без нашчадкаў.</ref> на Валыні было ўтворана [[Горад Луцк|Луцкае]] намесніцтва<ref name=nasievich2/>.
 
У гэты час Ягайла заключае саюз з вялікім князем маскоўскім, вялася падрыхтоўка да яго жаніцьбы з дачкой Дзмітрыя Данскога<ref>''Gieysztor A''. The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370—1506 // The New Cambridge Medieval History c.1415-c.1500. — Vol. VII. — Cambridge University Press, 1998. — P. 731. — ISBN 0-521-38296-3.{{ref-en}}</ref>. Каб рэалізаваць азначаны план, Ягайлу было неабходна скончыць вайну з Вітаўтам. Увесну 1384 года пачаліся тайныя перагаворы. Ягайла прапанаваў Вітаўту ў валоданне Валынь з [[Луцк]]ам, абяцаў вярнуць Трокі. У ліпені Вітаўт даў згоду і вырашыў пазбавіцца ад апекі Тэўтонскага ордэна. Ён спаліў Георгэнбург і Новы Марыенбург і з войскам перабраўся ў Літву. Жадаючы ісці далей на ўмацаванне ўласнага ўнутранага становішча, Ягайла прыняў у ВКЛ Вітаўта, перадаўшы большую частку яго вотчыны (Гарадзенскае, Ваўкавыскае княствы, Падляшша, часткова Брэсцкую зямлю), хоць уласна Троцкая зямля засталася пад кіраваннем Скіргайлы<ref>{{Кніга|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = Полымя|год = 1993|том = |старонкі = 124|старонак = 160|серыя = |isbn = 5-345-00627-Х|тыраж = }}</ref>. У канцы верасня Ягайла і Вітаўт аблажылі Новы Марыенвердэр. 6 лістапада замак быў узяты і разбураны<ref name="Christiansen">''Christiansen E''. The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — P. 164—165. — ISBN 0-14-026653-4.{{ref-en}}</ref>.