Аляксандраўскі сквер (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 23:
|Катэгорыя на Вікісховішчы =Aliaksandrawski park, Minsk
}}
'''Аляксандраўскі сквер''' (''Цэнтральны сквер'', народная назва - — ''Панікоўка''<ref name="interfax">[http://www.interfax.by/article/49737 Гарадскія легенды: чым палохаюць сябе мінчукі]</ref>) — [[сквер]], размешчаны ў цэнтры [[Мінск]]а. На тэрыторыі сквера знаходзіцца [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]. Размешчаны каля станцый метро «[[Станцыя метро Купалаўская, Мінск|Купалаўская]]» і «[[Станцыя метро Кастрычніцкая, Мінск|Кастрычніцкая]]». Акружаны праспектам [[Праспект Незалежнасці, Мінск|Незалежнасці]], а таксама вуліцамі [[Вуліца Карла Маркса, Мінск|Карла Маркса]], [[Вуліца Энгельса, Мінск|Энгельса]] і [[Вуліца Чырвонаармейская, Мінск|Чырвонаармейскай]]. Выходзіць на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкую плошчу]], Рэзідэнцыю [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] і [[Дом афіцэраў, Мінск|Цэнтральны дом афіцэраў]] (ЦДА).
 
У цэнтры сквера знаходзіцца адзін з самых вядомых фантанаў Мінска - — «[[Хлопчык з лебедзем]]».
 
== Гісторыя ==
 
Сквер быў закладзены ў 1836 годзе на месцы [[Новы рынак, Мінск|Новага рынку]] па ініцыятыве гарадскога галавы [[Леапольд Дэльпацэ|Леапольда Дэльпацэ]]. Сваю назву сквер атрымаў у гонар [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]] (аднайменная [[капліца Аляксандра Неўскага, Мінск|капліца]] з [[1869]] года да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля скрыжавання вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў [[1874]] годзе. У [[1890]] годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння — [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]).
 
Радок 37 ⟶ 36:
У [[1970]] г. сквер быў рэканструяваны і добраўпарадкаваны (арх. [[Юрый Панцеляймонавіч Грыгор'еў|Ю. Грыгор'еў]]), былі створаны кветнікі і траўнікі. У [[1979]] г. на месцы, дзе ў [[1942]] г. [[гестапа]]ўцы павесілі сакратара Мінскага падпольнага гаркама КПБ [[Ісай Казінец|Ісая Казінца]] і іншых членаў [[Мінскае падполле|падполля]], быў усталяваны [[Помнік падпольшчыкам, Мінск|мемарыяльны знак-помнік]].
 
У [[1990-я]] гады «Панікоўка» з'яўлялася адным з найбольш папулярных месцаў сустрэч [[гей|мужчын-гомасексуалаў]] у Мінску<ref>[https://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/08/queer_by_ru.pdf Квир-история Беларуси второй половины ХХ века: попытка приближения]</ref><ref>[https://makeout.by/2014/06/28/dyskusya-pankoka-mesca-supolnasc-pamyac-albo-baracby.html Дыскусія: Панікоўка  — месца супольнасці, памяці альбо барацьбы?]</ref>.
 
== Цікавыя факты ==
[[File:Toilet, Minsk.JPG|thumb|злева|Прыбіральня ў скверы]]
У скверы знаходзіцца прыбіральня (у наш час  — тэатральныя касы) даволі незвычайнай архітэктурнай формы, якую, як лічыцца, пабудаваў адзін архітэктар на ўласныя сродкі. Існуе версія, што адзін заможны пан неяк заказаў яму пабудаваць для сябе дом. Архітэктар пабудаваў дом, выдатна выканаў заказ, але пан адмовіўся аплаціць яго працу. У адплату архітэктар пабудаваў у цэнтры горада, у гэтым скверы, дакладную паменшаную копію дома таго пана.
 
{{зноскі}}
Радок 60 ⟶ 59:
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1836 годзе]]
[[Катэгорыя:1836 год у Мінску]]
 
 
{{Minsk-stub}}