Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1389—1392): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91 перанёс старонку Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў у [[Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскі...
Радок 50:
 
[[Выява:Polska 1386 - 1434.png|thumb|злева|225px|Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ў 1386—1434 гадах]]
Вітаўт вымушаны быў ізноў звярнуцца за дапамогай да Ордэна, паслаўшы для перамоў палоннага рыцара Маркварда фон Зальцбаха. 19 студзеня 1390 года ўпотай ад Скіргайлы і Ягайлы быў заключаны {{нп5|ЛіцкіЛікскі дагавор||ru|Ликский договор}}, які пацвердзіў асноўныя пункты заключанага яшчэ падчас папярэдняй вайны [[Кёнігсбергскі дагавор 1384 года|Кёнігсбергскага дагавора]] і прадугледжваў дапамогу Тэўтонскага Ордэна ў барацьбе Вітаўта з Ягайлам<ref name="Ivinskis">''Ivinskis Z''. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuviu; kataliku; mokslo akademija, 1978. — pp. 304—306.{{ref-lt}}</ref>. У абмен Вітаўт абяцаў перадаць Ордэну Жамойць аж да [[Нявежа, Літва|Нявежы]]. Аднак раз ужо падманутыя Вітаўтам крыжакі гэтым разам запатрабавалі заложнікаў<ref>''Micku-naite. G''. From Pamphlet to Political Theory: The Establishment of Lithuanian Dynastic Tradition // The medieval chronicle II: proceedings of the 2nd International Conference on the Medieval Chronicle, Driebergen/Utrecht 16-21 July 1999 / Erik Kooper. Rodopi, 2002. — p. 157. — ISBN 90-420-0834-2.{{ref-en}}</ref>. Імі сталі шматлікія набліжаныя і сваякі Вітаўта: яго браты [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонт]] і [[Таўцівіл Кейстутавіч|Таўцівіл]], жонка [[Ганна Святаслаўна|Ганна]], дачка [[Соф'я Вітаўтаўна|Соф'я]], сястра Рымгайла, швагер [[Ян Гальшанскі]] і некаторыя іншыя прадстаўнікі літоўскай шляхты, якія сімпатызавалі Вітаўту<ref name="Koncius40">''Koncius J. B''. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. Miami: Franklin Press, 1964. pp. 40-44.{{ref-en}}</ref>.
 
Ліцкі дагавор быў падмацаваны [[Кёнігсбергскі дагавор 1390 года|дагаворам у Кёнігсбергу]], падпісаным у 1390 годзе паміж Ордэнам і дэлегацыяй ад [[Жамойць|Жамойці]] ў складзе 30-ці або 31-го прадстаўніка мясцовай шляхты, якія гарантавалі сваю лаяльнасць Вітаўту як «жамойцкаму каралю»<ref name="Ivinskis"/>. Акрамя войскаў Ордэна, пад стан Вітаўта сцяклося нямала наймітаў з [[Еўропа|еўрапейскіх краін]]: [[Францыя|Францыі]], [[Англія|Англіі]], [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]], сярод военачальнікаў быў у тым ліку і будучы кароль Англіі [[Генрых IV]]<ref name="Turnbull">''Turnbull S''. Crusader Castles of the Teutonic Knights. — Vol. 2: The Stone Castles of Latvia and Estonia, 1185—1560. Osprey Publishing, 2004. — pp. 53-54. — ISBN 1-84176-712-3.{{ref-en}}</ref>. Англійскія крыжакі пакінулі дэталёвыя запісы пра свае дзеянні ў Прусіі і Літве, якія леглі ў аснову некаторых са знакамітых {{нп5|Кентэрберыйскія апавяданні|Кентэрберыйскіх апавяданняў|ru|Кентерберийские рассказы}} [[Джэфры Чосер]]а<ref>''Skeat W. W''. The Complete Works of Geoffrey Chaucer. — 2nd ed. — Oxford: The Clarendon Press, 1990. — p. 7.{{ref-en}}</ref>. Ягайла таксама ўзмацняў свае войскі. Ён захапіў Камянец і яшчэ некалькі замкаў у Падляшшы, размясціўшы ў іх польскія гарнізоны<ref>''Тарас А. Е.'' Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 84 — ISBN 5-17-035350-2. {{ref-ru}}</ref>, і пасля шасцімесячнай аблогі, у красавіку 1390 года, узяў [[Гродна|Гародню]]<ref name="Urban197"/>.