Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
Нарадзіўся 6 красавіка 1921 г. у горадзе Бабруйск [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]. Скончыў 5 класаў сярэдняй школы, працаваў на мясцовым сударамонтным заводзе.
 
У 1940 годзе прызваны ў [[РСЧА|Чырвоную Армію]]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на фронце. Член [[КПСС|ВКПБ/КПСС]] з 1942 года. Ваяваў на [[Карэльскі фронт|Карэльскім]] і [[Волхаўскі фронт|Волхаўскім]] франтах.
 
Сапёр 590-га асобнага сапёрнага батальёна яфрэйтар Аляксей Сямёнаў [[21 чэрвеня]] [[1944]] года, знаходзячыся ў групе разгараджэння пры галаўным атрадзе 289-й стралковай дывізіі, каля возера Старанняе, размешчанага ў трыццаці кіламетрах паўночнее населенага пункта Мядзьвежая Гара, абязшкодзіў вялікую колькасць супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін.
Радок 52:
18 жніўня 1944 года правёў разведку пераправы праз раку Варыа-Йокі ў мястэчку Ліус Вара і ў кароткі тэрмін разам са сваім аддзяленнем аднавіў мост. У перыяд з 25 верасня па 6 кастрычніка 1944 года аддзяленне яфрэйтара Сямёнава абясшкодзіла больш за 500 мін. 6 кастрычніка 1944 г. А. Ф. Сямёнаў быў паранены, але не пакінуў поле бою.
 
Прадстаўленне да узнагароды — ордэну Славы 1-й ступені — падпісаў Маршал Савецкага Саюза [[Кірыл Апанасавіч Мерацкоў|Мерацкоў К. А]]. Указам Прэзідыума [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] ад [[25 сакавіка]] [[1945]] года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Сямёнаў Аляксандр Фадзеевіч узнагароджаны [[Ордэн Славы|ордэнам Славы]], стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы<ref name="wh"/>.
 
Дэмабілізаваны ў 1944 годзе ў званні [[Старшына|старшыны]]. Жыў у Бабруйску, працаваў на цагельным заводзе. Памёр 8 мая 1951 г.