Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў
Аляксей Фадзеевіч Сямё́наў (6 красавіка 1921, Бабруйск — 8 мая 1951, Бабруйск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сапёр, камандзір аддзялення 590-га асобнага сапёрнага батальёна 32-й арміі (Карэльскі фронт). Поўны кавалер ордэна Славы[1].
Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1921 |
Месца нараджэння | Бабруйск |
Дата смерці | 8 мая 1951 (30 гадоў) |
Месца смерці | Бабруйск |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Гады службы | 1940—1944 |
Званне | яфрэйтар |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 6 красавіка 1921 г. у горадзе Бабруйск Магілёўскай вобласці. Скончыў 5 класаў сярэдняй школы, працаваў на мясцовым сударамонтным заводзе.
У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на фронце. Член ВКПБ/КПСС з 1942 года. Ваяваў на Карэльскім і Волхаўскім франтах.
Сапёр 590-га асобнага сапёрнага батальёна яфрэйтар Аляксей Сямёнаў 21 чэрвеня 1944 года, знаходзячыся ў групе разгараджэння пры галаўным атрадзе 289-й стралковай дывізіі, каля возера Старанняе, размешчанага ў трыццаці кіламетрах паўночнее населенага пункта Мядзьвежая Гара, абязшкодзіў вялікую колькасць супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін.
22 чэрвеня 1944 года пры атацы ўмацаванай абароны праціўніка каля чыгуначнай станцыі Пендушы-Масельская, будучы параненым, зняў 13 процітанкавых мін.
Загадам па 289-й стралковай дывізіі № 0132 ад 5 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўденыя ў баях яфрэйтар Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
У перыяд з 6 ліпеня па 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Коціё-возера пад агнём праціўніка абясшкодзіў больш за 200 мін.
4 жніўня 1944 года пры адбіцці контратакі ворага ў раёне населенага пункта Луцікавара знішчыў некалькіх пехацінцаў праціўніка і афіцэра ў рукапашнай схватцы.
Загадам па 32-й арміі № 0430 ад 25 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[1].
18 жніўня 1944 года правёў разведку пераправы праз раку Варыа-Йокі ў мястэчку Ліус Вара і ў кароткі тэрмін разам са сваім аддзяленнем аднавіў мост. У перыяд з 25 верасня па 6 кастрычніка 1944 года аддзяленне яфрэйтара Сямёнава абясшкодзіла больш за 500 мін. 6 кастрычніка 1944 г. А. Ф. Сямёнаў быў паранены, але не пакінуў поле бою.
Прадстаўленне да узнагароды — ордэну Славы 1-й ступені — падпісаў Маршал Савецкага Саюза Мерацкоў К. А. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Сямёнаў Аляксандр Фадзеевіч узнагароджаны ордэнам Славы, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
Дэмабілізаваны ў 1944 годзе ў званні старшыны. Жыў у Бабруйску, працаваў на цагельным заводзе. Памёр 8 мая 1951 г.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Славы 1-й ступені (24.03.1945,ордэн № 506),
- Ордэн Славы 2-й ступені (25.08.1944, ордэн № 4061),
- Ордэн Славы 3-й ступені (05.07.1944, ордэн № 73267),
- медалі
ПамяцьПравіць
- Помнік на магіле (могілкі Бярэзінскага форштадта ў Бабруйску)
- Стэла на Алеі Герояў на плошчы Перамогі ў Бабруйску
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў на сайце «Героі краіны»
ЛітаратураПравіць
- Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 345.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.(руск.)
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.