Маладняк (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
вікіфікацыя - была лацінская A
Радок 2:
'''«Маладняк»''' — літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс, які выдаваўся ў [[1923]]—[[1932|32]] гадах.
 
Друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў пісьменнікаў іншых краін, класікаў сучаснай літаратуры, артыкулы па пытаннях беларускай літаратуры і мастацтва. У часопісе друкаваліся творы [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Андрэй Александровіч|Андрэя Александровіча]], [[Змітрок Астапенка|3мітра Астапенкі]], [[Сымон Баранавых|Cымона Баранавых]], [[Пятрусь Броўка|Петруся Броўкі]], [[Платон Галавач|Платона Галавача]], [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]], [[Аляксей Гурло|Аляксея Гурло]], [[Уладзімір Дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]], [[Алесь Дудар|Алеся Дудара]], [[Міхась Зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], [[Алесь Звонак|Алеся Звонака]], [[Васіль Каваль|Васіля Каваля]], [[Кандрат Крапіва|Кандрата Крапівы]], [[Аркадзь Куляшоў|Аркадзя Куляшова]], [[Максім Лужанін|Максіма Лужаніна]], [[Міхась Лынькоў|Міхася Лынькова]], [[Рыгор Мурашка|Рыгора Мурашкі]], [[Мікола Нікановіч|Міколы Нікановіча]], [[Язэп Пушча|Язэпа Пушчы]], [[Ян Скрыган|Янкі Скрыгана]], [[Паўлюк Трус|Паўлюка Труса]], [[Уладзімір Хадыка|Уладзіміра Хадыкі]], [[Мікола Хведаровіч|Міколы Хведаровіча]], [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], [[Кузьма Чорны|Кузьмы Чорнага]] і інш. У розны час у рэдагаванні часопісу прымалі ўдзел [[А. Александровіч]], [[Анатоль Вольны|А. Вольны]], [[П. Галавач]], [[AАлесь Дудар|А. Дудар]], [[В. Каваль]], [[А. Маркоўка]], [[Р. Мурашка]], [[М. Чарот]] і інш.
 
Выходзіў тыражом 2500 экземляраў. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна, аднак у 1923 годзе выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 — чатыры. Толькі ў 1928 г. выйшлі 12 кніжак.